Па запісу ў пашпарце нарадзіўся 3 чэрвеня, а сапраўды - 3 ліпеня.
У школу пайшоў пасля вызвалення - у 1944 годзе.
З першага класа перабраўся адразу ў трэці.
Першы том збору твораў аўтара бясследна згубіўся. Пра гэта распавядаў сам аўтар
Некалькі сваіх лепшых вершаў Васіль Зуёнак адаслаў у "ЛіМ". прыйшоў адтуль ліст, а ў ім пісалася "... відаць, вы (!) упершыню ўзяліся за пяро ... Вам трэба яшчэ шмат павучыцца ..." - вось гэта фраза і вырашыла лёс Васіля Зуёнка.
Меў намер ісці вучыцца ў Халопенічскую сярэднюю школу, але бацька, прачытаўшы пісьмо з "ЛіМ", рашыў адправіць ў Барысаўскае педвучылішча.
Крыніца інфармацыі:
Заяц, Н. Гаспадар паэтычнай Сялібы [прадм.] / Н. Заяц // Выбраныя творы / В. Зуёнак. – Мінск, 2010. – С. 5–24.
Пазнаёміцца з матэрыялам можна па спасылцы: https://elib.bspu.by/bitstream/doc/15537/1