Адукацыйны вэб-квэст
Адукацыйны вэб-квэст
Рады сустрэчы з вамі, мае дарагія!
Чакаў, калі вы завітаеце ў мой лабірынт. На працягу доўгіх гадоў складваўся і фарміраваўся сінтаксіс беларускай мовы. Лабірынт «Адасобленыя члены сказа» — гэта структура, якая складаецца з заблытаных шляхоў да выхаду. Тых, хто не звяртае ўвагу на некаторыя сакрэты, не сістэматызуе свае веды, гэты лабірынт можа завесці ў тупік. Мне вельмі хочацца, каб вы выйшлі з гэтага лабірынту пераможцамі, а калі самі станеце настаўнікамі, то маглі бы са сваімі вучнямі чыніць гэты тур і атрымліваць асалоду ад вывучэння сакрэтаў сінтаксісу беларускай мовы. Калі ласка, набываем Пуцявы ліст, бяром з сабою цудоўны настрой і жаданне прайці ўсе выпрабаванні на «выдатна».
Я ўжо чакаю вас каля ўваходу ў лабірынт.
Да сустрэчы!
Як прыняць удзел у вэб квэсце?
1. Зарэгістравацца, адказаўшы на пытанні рэгістрацыйнай анкеты.
2. Выканаць заданні вэб-квэста на кожным этапе і пасля кожнага этапа ўпісаць кодавае слова ці словы ў Пуцявы ліст.
3. Пасля ўсіх этапаў скласці кодавую фразу і ўпісаць яе ў Пуцявы ліст.
4. На заключным этапе запоўніць выніковую анкету.
Ну, што зацікавіліся? Цудоўна! Тады рэгіструемся!