Этнаграфічны музейны пакой адкрыты ў 2007 годзе з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадскай актыўнасці, выхаванню пачуцця годнасці і павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны.
Экспазіцыя ”Дрэваапрацоўчыя промыслы, пляценне“
У музеі размешчаны драўляны посуд, абутак, прылады працы для апрацоўкі, карзіны, корабы, лапці
Экспазіцыя ”Кавальская справа“
змяшчае археалагічныя матэрыялы брозавага і жалезнага вякоў, прылады працы, бронзавыя і жалезныя вырабы
Экспазіцыя ”Ткацтва і вышыўка“
прадстаўлены разнастайныя абразцы мясцовага адзення, ручнікі, вышыўкі, якія размешчаны на дзвюх сценах. Многія вышыўкі былі перададзены музейнаму пакою ў дар ад былых настаўніц школы, мясцовых жыхароў
На базе этнаграфічнага музейнага пакоя праводзяцца класныя гадзіны і выхаваўчыя мерапрыемствы
Матэрыялы творчых конкурсаў, выкананыя з выкарыстаннем экспазіцый музейнага этнаграфічнага пакоя