Аб музеі

Музей "Спадчына" дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №28 г.Гродна"

Мэты:

  • адраджэнне роднай мовы, культуры, абрадаў, нацыянальных традыцый;

  • абуджэнне цікавасці, павагі да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей продкаў;

  • выхаванне патрыятызму, нацыянальнай годнасці.

Асноўныя накірункі дзейнасці:

  • даследча-пошукавая;

  • культурна-асветніцкая.

Асноўны фонд – 190 экспанатаў.

Адкрыццё музея адбылося 4 лістапада 2016 года.

Кіраўнік музея - Тумель Леакадзія Мечыславаўна

Музей прыняў 1140 наведвальнікаў, сярод якіх навучэнцы розных школ горада Гродна, іх бацькі, студэнты ВНУ, госці з Літвы, Германіі, Польшчы.

Экспазіцыя “Ад парога бацькоўскай хаты…” прадстаўлена наступнымі раздзеламі:

  1. Чырвоны кут.

  2. Бабін кут.

  3. Рамёствы:

  • бондарства;

  • пляценне;

  • ганчарства.

4. Свет продкаў.

5. Ткацтва.

6. Паясы. Карункі.

7. Беларускі нацыянальны касцюм.

8. Вышыўка.

Настаўнікі школы, навучэнцы і іх бацькі былі актыўнымі ўдзельнікамі этнаграфічнай экспедыцыі “Мой край”, якая распачалася ў 2005 годзе.

У выніку музей валодае шматлікімі экспанатамі, якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, адлюстроўваюць асаблівасці культуры Гродзеншчыны. Сярод іхкросны,калаўроты ,матавілы, церніца, ручнікі, вышыўкі, паясы, збанкі, кашы, хлебная лапата і іншыя прадметы хатняга ўжытку XIX –XX стагоддзяў.

Адна з галоўных задач музея - выхаванне гістарычнай свядомасці школьнікаў. Ажыццяўляецца гэта з дапамогай рарытэтных музейных прадметаў. Гісторыя паўстае перад навучэнцамі ў апрадмечаным выглядзе.

Шчыра запрашаем усіх жадаючых у наш музей!