Мы рады вітаць вас на сайце школьнага музея дзяржаўнай установы адукацыі «Варнянская сярэдняя школа». Праз інфармацыйнае напаўненне сайта вы пазнаёміцеся з гісторыяй узнікнення нашага музея, Больш падрабязна вывучыце яго экспазіцыі, зможаце ў рэжыме віртуальнага часу дакрануцца сэрцам і душой да каштоўных для нас экспанатаў. Мы заўсёды стараемся ісці наперад, у нагу з часам. Але і пра мінулае нельга забываць. Менавіта таму мы вырашылі стварыць віртуальны школьны музей для тых, хто памятае і шануе наша гістарычнае мінулае. Свае прапановы і ўражанні аб нашым віртуальным музеі вы можаце пакінуць у «Гасцявой кнізе».