Назва музея: “Спадчына продкаў”
Інфармацыя аб музеі:
Адметныя асаблівасці: значная частка экспазіцыі музея прысвечана гісторыі аднаго са старажытнейшых паселішчаў Астравецкага раёна – Варнян. Адлюстраваны важнейшыя этапы будаўніцтва ўнікальнага архітэктурнага ансамбля 17 стагоддзя, адноўлена легенда Варнянскай вежы. Гісторыя Варнянскай школы налічвае таксама не адно стагоддзе. Па гэтаму накірунку сабраны значны архіўны матэрыял, фотаздымкі, каштоўныя экспанаты. Настаўнікам-ветэранам, выпускнікам школы, іх дасягненням у працы прысвечаны стэнды, пастаянна дзеючыя і перасоўныя выставы.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
1.“Няма на свеце краю, што лепшы за Варняны, няма на свеце даражэй зямлі”;
“Гісторыя Варнянскай школы”;
“З гісторыі калгаса”;
4.“Ніхто не забыты, нішто не забыта”;
5. Этнаграфічная экспазіцыя “Трэба ведаць сэрца просіць”;
6.“Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
Кароткая характарыстыка музейных фондаў: 222, дадатковага фонду-80. Колькасць экспанатаў усяго-302.
Найбольш каштоўныя музейныя прадметы: план мястэчка Варняны 1932 года, пасведчанне аб заканчэнні школы 1931 года, школьныя падручнікі даваеннага часу, тканыя ручнікі 1950-х гадоў, мужчынскія і жаночыя прылады працы выкананыя з дрэва, агітацыйныя лістоўкі “Раздавім фашысцкую гадзіну” 1942, 1943 гг., калаўрот 1910 г.;