Аб музеі

У кожнага чалавека ёсць свая маленькая радзіма - гэта горад ці вёска, дзе ён нарадзіўся і рос. І кожнаму важна ведаць пра жыццё сваіх продкаў, гісторыю сваёй радзімы, для таго, каб не абарвалася сувязь пакаленняў. Менавіта таму ў нашай установе адукацыі ў 1993 годзе быў створаны музейны пакой на аснове матэрыялаў па гісторыі роднага краю, якія былі сабраны вучнямі школы разам з настаўнікам гісторыі Бондар Марыяй Мікалаеўнай.

У 2011 годзе музейны пакой ператвораны ў музей.

Назва музея: "Падзеі і людзі"

Профіль музея: комплексны

Дата заснавання музея: 15.09.1993

На падставе якога распараджэння адкрыты музей: Загад № 51 ад 10.09.1993

Агульная плошча музейнага памяшкання: 17 м2


Графік работы музея:

панядзелак – пятніца

8.30 – 14.00

Тэл: 8 (01562) 2-18-35

E-mail: schilovitschi@slonim-uo.by


Буклет МУЗЕЙ_2023.docx