Дарагія сябры, мы вельмі рады, што вас зацікавіў наш комплексны музей "Падзеі і людзі". На нашым сайце вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі экспанатамі, якія распавядаюць гісторыю нашага аграгарадка, роднага краю.
У нашым музеі - 190 экспанатаў, у тым ліку 132 экспанатаў асноўнага фонду і 58 экспаната дапаможнага фонду. Сабраны яны краязнаўцамі з дапамогай настаўнікаў, вучняў, мясцовых жыхароў.
Экспанаты размешчаны ў дзвюх экспазіцыях.
Першая экспазіцыя – “Прылады ткацтва і быту”. Тут сабраны прылады працы, ткацтва і прадметы быту, якія распавядаюць аб занятках нашых продкаў, іх ладзе жыцця.
Другая экспазіцыя – “Землякі - удзельнікі вайны”. Тут сабраны дакументы, фрагменты воінскай амуніцыі, матэрыялы аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.