У кожнага чалавека ёсць свая маленькая радзіма - гэта горад ці вёска, дзе ён нарадзіўся і рос. І кожнаму важна ведаць пра жыццё сваіх продкаў, гісторыю сваёй радзімы, для таго, каб не абарвалася сувязь пакаленняў.Менавіта таму ў нашай установе адукацыі ў 1993 годзе быў створаны музейны пакой на аснове матэрыялаў па гісторыі роднага краю, якія былі сабраны вучнямі школы разам з настаўнікам гісторыі Бондар Марыяй Мікалаеўнай.
У 2011 годзе музейны пакой ператвораны ў музей.
Назва музея: "Падзеі і людзі"
Профіль музея: комплексны
Дата заснавання музея: 15.09.1993
На падставе якога распараджэння адкрыты музей: Загад № 51 ад 10.09.1993