ВІРТУАЛЬНЫ МУЗЕЙ

"падзеі і людзі"

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"ВЯЛІКАШЫЛАВІЦКАЯ БАЗАВАЯ ШКОЛА

СЛОНІМСКАГА РАЁНА"

Сардэчна запрашаем у музей!

Дарагія сябры, мы вельмі рады, што вас зацікавіў наш комплексны музей "Падзеі і людзі". На нашым сайце вы зможаце пазнаёміцца з асноўнымі экспанатамі, якія распавядаюць гісторыю нашага аграгарадка, роднага краю.

У нашым музеі - 167 экспанатаў, у тым ліку 125 экспанатаў асноўнага фонду і 42 экспаната дапаможнага фонду. Сабраны яны краязнаўцамі з дапамогай настаўнікаў, вучняў, мясцовых жыхароў.

Экспанаты размешчаны ў дзвюх экспазіцыях.

Першая экспазіцыя – “Прылады ткацтва і быту”. Тут сабраны прылады працы, ткацтва і прадметы быту, якія распавядаюць аб занятках нашых продкаў, іх ладзе жыцця.

Другая экспазіцыя – “Землякі - удзельнікі вайны”. Тут сабраны дакументы, фрагменты воінскай амуніцыі, матэрыялы аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.