Документы

График работы музея «Мужество, доблесть и честь» ГУО «Средняя школа №27 г. Гродно» на 2019 – 2020 учебный год:

Понедельник  9.00 – 17.00

Вторник, среда, четверг 9.00 – 13.30

Суббота 9.00 –11.00 (по заявкам)

Экскурсии - по отдельному графику и заявкам учреждений образования

Экскурсии - по отдельному графику и заявкам учреждений образования

Совет музея

Заместитель директора по воспитательной работе Клыс И.С.

Руководитель школьного музея –Скорб М.Г.

1. Сектор поисковой работыКлепацкая А.Е.

2. Библиотечный сектор - Маршалок О.Н., Василенко Д.В.

3. Сектор массово - пропагандистской работы- Клепацкая А.Е., Василенко Д.В.

4. Сектор экскурсоводовЖамойда Л.Г., Василенко Д.В. 

5. Сектор учёта основного фонда - Василенко Д.В.

6. Сектор перепискиВасиленко Д.В.

7. Сектор экспозицийИодель Н.И.

 УЧАЩИЕСЯ-лекторская группа:

9 «В» класс

Соколик Александра, Черницкая Анна, Степненкова Ольга, Помелов Павел

9 «Г» класс

Алиев Максим, Безуглов Евгений, Бубнович Яна, Грабовская Ангелина

______________________________________________________________________________________________

Дата прысваення звання “Народны музей” ____не присвоено

Назва ўстановы, якая прысвоіла званне “Народны музей” __________

____________________________________________________________

Пацвярджэнне аб прысваенні (кожныя 5 г.) ____________________

____________________________________________________________

Дата запаўнення пашпарта         10.01.2017      

Дырэктар установы                             Дырэктар абласной установы адукацыі             дадатковай адукацыі 

 М.Я.Салянскі                                                                   М.П.                                                              М.П.

______________________________________________________________________________________________

Справаздача

аб дзейнасці музея “Мужнасць,адвага і гонар”

           Дзяржаўная Установа  Адукацыi  

        “Сярэдняя школа №27 г. Гродна” 

         у 2018-2019 навучальным годзе

1.    Назва раёна, установы: Ленінскі район г. Гродна, Дзяржаўная Установа Адукацыi “Сярэдняя школа №27 г. Гродна” 

2.     Год адкрыцця музея – 2010

3.     Профіль  музея – ваенна-гістарычны

4.     Займаемая плошча – 60м2, фондасховішча –      –   .           

5.     Колькасць экспанатаў усяго –_252__   , у тым ліку асноўнага фонду – _172___

6.     Колькасць экспанатаў паступіўшых на працягу года – _11____

7.     Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

7.1.  Кароткая гістарычная даведка “Вялікая Айчынная Вайна”

7.2.  Юныя героі Гродзеншчыны.

7.3.  Яны вызвалялі Гродна.

7.4.  Нашы ветэраны.

7.5.  Вызваленне Гродна.

7.6.  Лісты, дакументы, узнагароды.

7.7.  З асабістай амуніцыі салдат Вялікай Айчыннай Вайны.

7.8.  Панарама перадавой.

7.9. “Я не быў салдатам” (аб жыцці і творчасці Кудлачова В.С. – члена саюза пісьменнікаў Беларусі)

7.10. “Салдат Перамогі” (аб ветэране Вялікай Айчыннай Вайны Чабурэеве Я.Г.)

7.11.“Дзякуй дзеду за Перамогу” (да 70-ці годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)

8.  Эспанаты, якія страчаны; па якой прычыне –    –   .

9. Характарыстыка асветніцкай дзенасці музея :

- колькасць наведвальнікаў – _1342____ ;

- колькасць экскурсій – __70___;

- колькасць мерапрыемстваў – __95___;

10. Калі музей на рэканструкцыі, указаць прыкладны час адкрыцця – ____

11. Дата прысваення звання “Народны музей” – _____

12. Назва ўстановы, якая прысвоіла званне “Народны музей” – ___

13. Падцвярджэнне аб прысваенні (кожныя 5 год) – ____- г.

14. Паштовы адрас, тэлефоны ўстановы: 230021, г. Гродна, вул. Ліможа, д.46; 

т.44- 55- 45

М.П.

Дырэктар установы адукацыі      ____________Солянский Н.Е.

Кіраўнік музея                         _______________Василенко Д.В.

______________________________________________________________________________________________

                                                                                                                                      ЗАЦВЯРДЖАЮ

                                                                      Дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 27  г. Гродна»

                                                                                                            ____________      М.Я. Салянскi

                                                                                                                                           01.09.2017

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫМ МУЗЕІ 

ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Гродна” 

«Мужнасць, адвага i гонар »

 

ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ 

1.1. Музей установы адукацыі – структурнае падраздзяленне ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Гродна », якое ствараецца з мэтай выяўлення і захавання на пастаяннай аснове музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, іх вывучэння, уліку, экспанавання і папулярызацыі для ажыццяўлення адукацыйных задач установы адукацыі. 

1.2. Музей ўстановы адукацыі выконвае наступныя задачы:

стварэнне ўмоў для грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў;

развіццё матывацыі навучэнцаў да пазнання гісторыі, культуры і прыроды краіны;

набыццё практычных навыкаў пошукава-даследчай, фондавай, экспазіцыйнай і экскурсійнай дзейнасці;

садзейнічанне прафесійнай арыентацыі навучэнцаў.

1.3.Асноўныя функцыі музея ўстановы адукацыі:

выкарыстанне музейных прадметаў і музейных калекцый у адукацыйным працэсе;

камплектаванне і ўлік музейных фондаў;

забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных і прыродных каштоўнасцяў роднага краю;

арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай ўсебаковага вывучэння гісторыі, культуры і прыроды свайго рэгіёну;

арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці сярод навучэнцаў i iх законных прадстаўнiкоў, грамадскасці.

1.4. Музей установы адукацыі ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Республікі Беларусь аб адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, статутам ДУА « Сярэдняя школа № 27 г. Гродна », іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным палажэннем.

1.5. Музей установы адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі, установамі сістэмы адукацыі і культуры, дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, зыходзячы з профіля дзейнасці.

ГЛАВА 2. АРГАНІЗАЦЫЯ І КІРАВАННЕ

2.1. Музей ўстановы адукацыі ствараецца, рэарганізуецца, спыняе сваю дзейнасць у адпаведнасці са статутам установы адукацыі на падставе загада кіраўніка ўстановы адукацыі згодна заключэнню ўпаўнаважанай камісіі.

2.2. Абавязковымі ўмовамі для адкрыцця музея ўстановы адукацыі з'яўляецца наяўнасць:

канцэпцыі стварэння музея ўстановы адукацыі;

не менш за 100 (сто) арыгінальных музейных прадметаў, сабраных і зарэгістраваных у галоўнай інвентарнай кнізе (кніга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду);

асобнага памяшкання (не менш за 25 кв.м.) і абсталявання, якія забяспечваюць захаванасць і экспанаванне музейных прадметаў, фондасховішча з абавязковым захаваннем светлавога, тэмпературна-вільготнаснага рэжымаў, а таксама наяўнасцю пажарнай сігналізацыі (размяшчэнне музеяў, захоўванне музейных прадметаў і музейных калекцый дапускаецца толькі ў будынках (памяшканнях), якія адпавядаюць дадзеным патрабаванням);

педагагічнага работніка, які ажыццяўляе сумесна з актывам навучэнцаў сістэматычную пошукава-даследчую, фондавую, экспазіцыйную, культурна-асветніцкую працу.

2.3. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю музея ўстановы адукацыі ажыццяўляе дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара, непасрэдную практычную дзейнасць – педагагічны работнік (далей – кіраўнік музея), які назначаецца дырэктарам.

2.4. Музей установы адукацыі арганізуе дзейнасць згодна канцэпцыі развіцця музея і гадавому плану работы у адпаведнасці з наступнымі накірункамі: фондавая, экспазіцыйная, экскурсійная, культурна-адукацыйная работа.

2.5. Музей ўстановы адукацыі класіфікуецца адносна профілю, які адлюстроўвае сувязь музея з профільнай навуковай дысцыплінай. Музей ДУА « Сярэдняя школа № 27 г. Гродна » адносіцца да ваенна-гістарычнага профілю (гістарычная профільная группа).  

ГЛАВА 3. КАМПЛЕКТАВАННЕ І ЎЛІК МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ

3.1. Музейны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, якія пастаянна захоўваюцца ў музеі ўстановы адукацыі. Музейны фонд дзеліцца на: асноўны фонд, фонд навукова-дапаможных матэрыялаў, фонд сыравінных матэрыялаў.

3.1.1. Асноўны фонд – сукупнасць музейных прадметаў, якія адпавядаюць яго профілю. У складзе асноўнага фонду пры неабходнасці па рашэнні дырэктара ўстановы адукацыі могуць быць створаны калекцыйный і абменны фонды. Прыналежнасць да калекцыйнага фонду фіксуецца ў галоўнай інвентарнай кнізе, абменнага – уліковай кнізе абменнага фонду. 

3.1.2. Калекцыйны фонд (фонд асабліва каштоўных музейных прадметаў) – сукупнасць музейных прадметаў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці або не нададзены такі статус, але якія з'яўляюцца рэдкімі ў сваім родзе прадметамі і існуюць у адзіным экзэмпляры або ў абмежаванай колькасці.

3.1.3. Абменны фонд – сукупнасць непрофільных або дублетных музейных прадметаў, якія прызначаны для межмузейнага абмену.

3.1.4. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – сукупнасць навукова-дапаможных матэрыялаў, якія набытыя або спецыяльна вырабленыя па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазіцыі або выставы.

3.1.5. Фонд сыравінных матэрыялаў – сукупнасць сыравінных матэрыялаў, якія прызначаны для лабараторных даследаванняў і прэпаравання. Сыравінныя матэрыялы ў залежнасці ад вынікаў апрацоўкі пераводзяцца ў асноўны фонд або фонд навукова-дапаможных матэрыялаў па рашэнні савета музея.

3.1.6. Музейныя прадметы з асноўнага фонду ў навукова-дапаможны фонд могуць пераводзіцца (выключацца) толькі ў выключных выпадках: страта або пашкоджанне ў выніку ўздзеяння прыродных фактараў; крадзеж, які пацверджаны адпаведнымі дзяржаўнымі органамі. Перавод музейных прадметаў у навукова-дапаможны фонд, іх выключэнне з асноўнага фонду ажыццяўляецца загадам дырэктара ўстановы адукацыі на падставе пратакола ўпаўнаважанай камісіі.

Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэнні савета музея зыходзячы з мэтазгоднасці ў выпадках: набыцця музейным прадметам гістарычнай каштоўнасці ў выніку праведзенага даследавання або з цягам часу.

3.2. Музейныя прадметы асноўнага фонду фіксуюцца ў галоўнай інвентарнай кнізе (кнізе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду), навукова-дапаможныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, сыравінныя матэрыялы – у кнізе ўліку фонду сыравінных матэрыялаў (пры наяўнасці сыравінных матэрыялаў).

3.3. Улік музейных фондаў прадугледжвае першасную рэгістрацыю і інвентарызацыю музейных прадметаў. Пры паступленні прадметаў у музей афармляецца акт прыёму. Акты прыёму абавязкова рэгіструюцца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

3.4. Усе прадметы, якія паступілі ў музей на пастаяннае захоўванне пасля акціравання, уносяцца ў адпаведную кнігу ўліку. Адначасова з гэтым на музейных прадметах, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялах і ў акце прыёму прастаўляюцца адпаведныя ўліковыя абазначэнні (ідэнтыфікацыйныя нумары). Уліковыя абазначэнні наносяцца на тую частку музейнага прадмета, навукова-дапаможнага або сыравіннага матэрыялу, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.

3.5. Перадача музейных прадметаў і музейных калекцый ад аднаго музея да іншага і ад музея да іншай арганізацыі на пастаяннае або часовае захоўванне ажыццяўляецца на падставе дамоўленасці. Асноўным дакументам для перадачы музейных прадметаў і (або) музейных калекцый на пастаяннае або часовае захоўванне з'яўляецца акт перадачы (на пастаяннае або часовае захоўванне). Акт перадачы рэгіструецца ў кнізе рэгістрацыі актаў.

3.6. Уліковыя дакументы складаюць архіў уліковай дакументацыі музея і захоўваюцца ў асобным памяшканні або металічнай шафе. Доступ да ўліковай дакументацыі кантралюецца кіраўніком музея. Забараняецца знішчэнне кніг уліку і вынас уліковай дакументацыі з музея, акрамя выпадкаў праверкі вышэйстаячымі арганізацыямі.

3.7. Музеі ўстаноў адукацыі, якія змяшчаюць у сваіх калекцыях прадметы з каштоўных металаў і камянёў, павінны атрымаць ва ўстаноўленым парадку ліцэнзію на музейную дзейнасць ці, ў мэтах забеспячэння бяспекі, павінны перадаць каштоўнасці ў дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія маюць ліцэнзію, або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.

3.8. Выкарыстанне музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў ва ўмовах, якія ствараюць пагрозу іх захаванасці і могуць прывесці да іх пашкоджання, страты або знішчэння забараняецца.

3.9. Музейныя прадметы, захаванасць якіх не можа быць забяспечана музеем установы адукацыi, у мэтах забеспячэння гарантаванай бяспекі павінны быць перададзены ў іншыя дзяржаўныя музеі сістэмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь са складаннем акта перадачы.

3.10. Музейныя прадметы з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і не падлягаюць вяртанню іх ранейшым уладальнікам, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

ГЛАВА 4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

4.1. Педагагічныя работнікі маюць права на:

забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

творчую ініцыятыву, свабоду выбору педагагічна абгрунтаваных форм і метадаў навучэння;

удзел у навуковай, навукова-педагагічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці ўстановы адукацыі;

павышэнне прафесійнай кваліфікацыі;

маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

запытваць ад іншых структурных падраздзяленняў інфармацыю, дакументацыю і матэрыялы, неабходныя для вырашэння пытанняў, звязаных з выкананнем ўскладзеных на музей установы адукацыі абавязкаў.

4.2. Педагагічныя работнікі абавязаны:

ажыццяўляць сваю дзейнасць на прафесійным узроўні;

выконваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

паважаць гонар і годнасць навучэнцаў і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

павышаць свой прафесійны ўзровень.

4.3. Іншыя правы і абавязкі педагагічных работнікаў устанаўліваюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі, а таксама працоўнымі або грамадзянска-прававымі дагаворамі.

______________________________________________________________________________________________