Шаноўныя бацькі і паважаныя педагогі! Вельмі рады вітаць вас і вашых дзетак на нашай старонцы, дзе сабраны мультфільмы, зробленыя рукамі педагогаў нашага раёну. Тут яны выступілі ў ролі аўтара, рэжысёра, мантажора, гукааператара і касцюмера. Жадаем вам цікавага прагляду цудоўных беларускіх казак. Спадзяёмся, што вам спадабаецца і вы не аднойчы сюды зазірнеце. А калі так, будзем вельмі удзячны пачуць ваша меркаванне. Адкажыце, калі ласка, на некалькі пытанняў.