У паселку Краснасельскі жыве даволі цікавы і незвычайны чалавек – Міхаіл Уладзіміравіч Вераціла. (выпускнік 1954г.)Для вельмі блізкіх людзей і сяброў ен проста Міхась. Цяжка паверыць , што яму ўжо 76 гадоў. Яго няўрымлівсці, знергіі і азарту магчыма пазайздросціць маладым. Вось што ен сам піша пра сябе: “ Я – Казярог, нарадзіўся у самым пачатку сумна вядомага 1937 года ў весцы Наваселкі Ваўкавыскага раена. Беларус. Бацька мой быў майстрам - “ залатыя рукі”, а маці – непісьменнай. Вось таму, відаць, я рана стаў пісаць: тварыць, рыфмаваць, маляваць. А ў 10 гадоў стаў калекцыянерам. Стаў вымушана, бо аднойчы памяняў “ трафейны” пісталет “ вальтэр” на шапку грошай, з якімі трэба было яшчэ разабрацца. Пакуль разбіраўся – стаў і нумізматам і баністам. Пасля збіраў усе ( за выключэннем паравозаў, аўтамабіляў, зброі і абразоў)” І на самой справе чым толькі не захапляецца і чаго толькі не могуць “залатыя рукі” гэтага чалавека. А колькі яшчэ задумак! Знаходзячыся побач і ім і сам зараджаешся нейкай энергіяй. Уявіце на хвілінку сярэднявяковыя вежы з шырокімі сценамі, маленькімі вокнамі – байніцамі, вінтавымі лесвіцамі. Менавіта такія вы можаце ўбачыць каля хаты Міхаіла Уладзіміравіча. І кожны камень гэтых веж, прынесены ім з навакольных месц, мае сваю гісторыю ( тут і ветраграннік, і кірпіч, які нібыта паказвае язык, і выявы незвычайных істот) . У адной з гэтых веж Міхась Вераціла задумаў стварыць “ Беларускі бурштынавы кабінет”, а таксама ў натуральную велічыгню шахту першабытных здабытчыкаў крэмнію ( гэта ен яшчэ будучы вучнем 9 класа пісаў ліст у Акадэмію навук Беларусі пра знаходкі адшчэпаў у наваколлі Краснасельска. А ў 60 – я гады ў якасці лабаранта ўдзельнічаў у археалагічных экпедыцыях Акадэміі навук Беларусі) Крыху пазней Міхаіл Чарняўскі, археолаг, кандыдат гістарычных навук так напіша пра Міхаіла Уладзіміравіча: “ Асоба надзвычай рознабаковая, і кола інтарэсаў яго калі не на ўсе 360, то й не намнога меней градусаў. Ен і нумізмат, і мастак, і паэт, і знаўца народнай медыцыны, кавальства і малярства. У яго ўвогуле “ залатыя рукі”. А Аляксей Карпюк ( лаурэат літаратурнай прэміі Івана Мележа) так скажа пра яго “ Міхась Вераціла – з самародкаў на якіх і трымаецца наша зямля”. І гэта не проста словы. Судзіце самі: Міхаіл Уладзіміравіч летапісец свайго паселка, збіральнік этнаграфічных рэчаў, уладальнік цікавых калекцый ( як было сказана вышэй ен збірае грошы), таксама аўтографы знакамітых людзей ( у яго калекцыі есць аўтографы Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш і шмат іншых) а яшчэ ен збірае кнігі. Менавіта апошнія пачаў збіраць яшчэ яго бацька майстар – чырвонадрэўшчык Уладзімір Вераціла. Без кнігі Міхаіл Уладзіміравіч не ўяўляе свае жыцце. І гэта адчуваецца. Амаль няма такой тэмы на якую б не магчыма было паразважаць з гэтым чалавекам. З самага дзяцінства яго прываблівалі апавяданні аб далекіх вандраваннях. Яго і сення цяжка застаць у хаце. “ Мясцовы краязнаўца”, - так завуць яго на паселку, а сідзячы у хаце краязнаўцам быць немагчыма. Уся Ваўкавышчына ўздоўж і поперак пройцдзена Міхаілам Уладзіміравічам. 20 нумар газеты “ Беларускі калекцыянер” за 2000 год прэтэндуе нават быць у кнізе рэкорду Гінэса, як газета аднаго аўтара ( копія газеты ). Вось што пішуць пра Міхася Верацілу ў гэтай газеце: “ Спадар Вераціла супрацоўнічае з нашай газетай літаральна з першых нумароў. Допісы яго заўжды цікавыя і захапляльныя. Гэты нумар , № 20 прысвечаны беларускаму калекцыянеру Міхасю Вераціле і цалкам складзены з матэрыялаў падрыхтаваных ім жа”. Маючы рознабаковыя творчыя задаткі, а ен яшчэ і лепіць, і вырэзвае па дрэве ( краязнаўчыя музеі ў Воўпе і Гудзевічах аформлены Міхасем Вераціла. І праўда кажуць, калі чалавек таленавіты, ен таленавіты ва ўсім. На жаль есць толькі адзіны надрукаваны зборнік яго вершаў – “ Спакуса”. Праз вершы яшчэ больш раскрываецца гэты чалавек са сваей філасофіяй жыцця ( любіць месца, дзе ты нарадзіўся, кожны дзень рабіць нешта добрае і несці гэта людзям, каб пакінуць пасля сябе добрыя ўспаміны).
Ты не лічы мае гады, зязюля,Пражытую пустэчу не смакуй.А калі справу добрую зраблю яТады паціху тройчы пракукуй.Прайшлі гады ў пошуках, блуканняхНа ростанях – крываўнікамі рос…На курганах з мінулым у спатканняхЯ гартаваўся, сумняваўся , рос.Можа б калі забракала ў сэрцы крыхуШчаслівейшым я быў бы на вяку…Няхай па мне застанецца хоць крыхуХаця б адно – патрэбнае “ку – ку”.
Яшчэ мы знойдзем у гэтым зборніку вершы – жарты, а таксама вершы, прысвечаные жанчыне, каханню, сваім сябрам, знакамітым людзям. У сувязі з гэтым хочацца крануць яшчэ адну старонку жыцця Міхася Вераціла. Ен асабіста быў знаемы з Ларысай Геніюш. І тое, што яна называла яго сваім сябрам і нават сынам, сведчыць пра многае. Пра свае сустрэчы з Ларысай Геніюш Міхаіл Уладзіміравіч дзеліцца з чытачамі на старонках часопісу “Маладосць” у № 9 за 1999 год. Яго апавяданне называецца “ Споведзь. Ларыса Геніюш пісала для мяне”. Што яшчэ ўраджвае пры сустрэчы з гэтым чалавекам дык тое, што Міхаіл Уладзіміравіч вельмі добра валодае беларускай мовай і толькі ею карыстаецца ў жыцці. “ Нельга любіць сваю Радзіму і ў той час не ведаць родную мову і не размаўляць на ей”, - так лічыць гэты чалавек. Цяжка з ім не згадзіцца. На мае пытанне: “ А што за каменчык у яго на шыі?” Ен адказаў: “ Гэта камень – сярдалік, камень творчых людзей і доўгажыцелей, мой талісман”. Хочацца пажадаць гэтаму , на першы погляд вельмі простаму, нічым быццам не прыкметнаму, але на самой справе такому цікаваму, таленавітаму і неардынарнаму чалавеку, яшчэ доўгіх гадоў жыцця на карысць людзям. Свае апавяданне пра Міхася Верацілу хочацца закончыць яго ж вершам “ Жаданне”.Пытаеш, ці многа мне трэбаКаб быць найбагатшым з людзейЦі золата. Ці грошай, ці хлебаЦі цьмяных, высокіх ідэй?Мне трэба зямлі маіх продкаўЧужынца каб бот не таптаў,І гук маей мовы салодкайКаб з мовай чужой не блытаў.Мне трэба каб сонца парэзацьСкрыгалікам тонкім на ўсіхМне трэба каб кветкамі бэзуУсплывала ты ў снах дарагіхРадзіма, - дзяўчына і маціНяма за цябе даражэй!
Міхась Вераціла – на самой справе славутае імя Бацькаўшчыны.