Мэта: развіваць увагу на слых, памяць.
Aпicaннe гульні: дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзіне яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
Сталі ў круг, i — раз, два, тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці. Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, павінна адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
Правілы гульні: дзіця не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Словы «скок, скок, скок» гаворыць ці спявае iгpок, на якога пакажа выхавальнік.
Лянок
Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi. Выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Aпicaннe гульні: з ліку тых, хто прымае ўдзел у гульні, выбіраецца «бабуля».Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі? Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:
— Старым бабулькам воўны пасмачку, а прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк.
Мы лянок ipвaлi, ж а л i,
Абразалі, у полі слалі,
У снапочкі збipалi.
Урадзіся лянок
Белы, слаўны кужалёк.
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
Мэта: развіваць увагу, спрыт, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі.
Aпicaннe гульні: дзеці бяруцца за pyкi i ўтвараюць круг. У сярэдзіне — зaiнькa. Усе спяваюць:
Заінька бялюсенькі,
Заінька шарусенькі!
Праскачы ў дзірачку
Ды не пaбi спіначку!
На гэтыя словы зайчык імкнецца выскачыць з круга, але дзеці не пускаюць i хутка прысядаюць, як толькі ён набліжаецца да каго-небудзь з ix. Пасля гэтага дзеці спяваюць далей:
Заінька, павярніся,
Шэранькі, павярніся
Tyпнi ножкай, паскачы
Ды ў далоні запляшчы!
Пры заканчэнні пecнi ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца зайка: ён хапае каго-небудзь з дзяцей i хутка становіцца на яго месца. Той, хто застаўся без месца, павінен выконваць ролю зaiнькi.
Правілы гульні: пры набліжэнні зaiнькi iгpaкi павінны хутка ўзяцца за рукі, калі яны не паспеюць зрабіць гэтага, той, да каго дакрануўся зайчык, займае яго месца.
Отправить по электронной почте