математика коллегам 

печать в СМИ

25.08.2020 Калядзіч, Н. На мове лічбаў, графікаў і формул / Н. Калядзіч // Настаўніцкая газета. — 2020. — 25 жніўня (№ 96). — С. 6-7. Настаўнікі Міншчыны выкарыстоўваюць на сваіх уроках магчымасці сучасных адукацыйных тэхналогій, уцягваючы сваіх выхаванцаў у актыўныя дзеянні ў працэсе навучання. Так, настаўніца матэматыкі сярэдняй школы № 8 Жодзіна Святлана Віктараўна Дабрасовесная ў сваёй рабоце аддае перавагу актыўным метадам навучання, ставіць мэтай пераключыць светапогляд навучэнцаў са звычкі атрымліваць гатовыя веды на звычку знаходзіць гэтыя веды, разбудзіць у іх пазнавальную цікавасць і творчае мысленне. Актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў настаўніцы матэматыкі сярэдняй школы № 2 Барысава Святлане Аляксандраўне Сушко дазваляе правядзенне нетрадыцыйных урокаў і пазакласных мерапрыемстваў. На думку настаўніцы матэматыкі негарэльскай сярэдняй школы № 1 Святланы Чаславаўны Анікеенка, паспяховае засваенне ведаў, набыццё ўменняў і навыкаў па матэматыцы ў цэлым можна забяспечыць, калі вывучэнне матэрыялу будзе выбудавана лагічна: успрыманне — асэнсаванне — запамінанне — прымяненне — абагульненне. Настаўніца матэматыкі Каладзішчанскай сярэдняй школы Мінскага раёна Святлана Іванаўна Пракапенка лічыць, што сістэма добра падабраных вусных практыкаванняў дазваляе ажыццявіць хуткую эфектыўную зваротную сувязь і ўстанавіць кантакт з многімі вучнямі. Настаўніца матэматыкі Мялешкаўскай сярэдняй школы Слуцкага раёна Ірына Валер’еўна Долбік на розных этапах урока прымяняе дыдактычныя гульні. Для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў настаўніца матэматыкі Грэскай сярэдняй школы Слуцкага раёна Таццяна Іванаўна Раўтовіч выкарыстоўвае мультымедыйныя прэзентацыі. 

Выпускная работа "Использование современных ИКТ при обучении математике"

В данной работе рассматривается значение применения ИКТ (информационно-коммуникационные технологии) на уроках математики в средних классах, раскрываются возможности использования сервисов OnlineTestPad и Genially как на уроках, при обобщении и систематизации изученного материала, так и для организации самостоятельной работы учащихся, для коррекции знаний и устранении пробелов.  Особое внимание в работе уделено компьютерной визуализации учебного материала, описаны варианты создания интерактивных плакатов и интеллект-карт, и их использование при обучении математике.

Материалы выпускной работа могут быть полезны учителям практикам, методистам и студентам педагогических специальностей.

подробнее