Візітоўка вэб-квэстА

Мэта і задачы вэб-квэста

Мэта - засваенне відаў сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях. (кантралюемая самастойная работа па тэме "Віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях").

Задачы:

1. Умець адрозніваць асноўныя віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях.

2. Засвоіць разнавіднасці кожнага віду сінтаксічнай сувязі:

- дапасванне: поўнае і няпоўнае;

- кіраванне: прыдзеяслоўнае, прыйменнае, прыадвербіяльнае; прыназоўнікавае і беспрыназоўнікавае; моцнае і слабое;

- прымыканне.


Прадметная галіна і міжпрадметныя сувязі

Прадметная галіна: беларуская мова.

Міжпрадметыя сувязі: руская мова, методыка выкладання беларускай мовы

Узрост удзельнікаў

Студэнты 3 курса педагагічных спецыяльнасцей.

Інтэрактыўная гісторыя

Прывітанне! Я спадар Сінтаксіс. Многа стагоддзяў у маім царстве жывуць мае любімыя Словазлучэнне і Сказ. Ёсць у мяне яшчэ і Свабодная словаформа, і Складанае сінтаксічнае цэлае. Жывуць яны дружна і мірна, сябруюць адзін з адным. Але вось у апошні час сталі мне скардзіцца Словазлучэнні, што пасля таго, як хто-небудзь няправільна з імі абыдзецца (не ў той форме выпіша, памылкова від сінтаксічнай сувязі вызначыць, сінтаксічныя адносіны не ўкажа і г.д.) яны доўга хварэюць, а разам з імі і ўсім астатнім сінтаксічным адзінкам нездаровіцца. Я доўга думаў, што мне рабіць?! І вырашыў звярнуцца да вас за дапамогай! Давайце засвоім віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, каб у Словазлучэнняў больш нічога не балела.


Этапы веб-квеста

этап 1. «Трэба разабрацца!»

Заданне на адрозненне відаў сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне

Практыкаванне "Пазлы"


Этап 2. «Смачная морква» ці «гора-повар»

Заданне на вызначэнне відаў дапасавання: поўнае і няпоўнае.

Практыкаванне "Знайдзі пару"


Этап 3. «Што трэба? выбірай!»

Заданне на ўменне вызначаць кіраванне прыдзяслоўнае, прыйменнае, прыадвербіяльнае.

Практыкаванне "Сарціроўка малюнкаў"


Этап 4. «весела з хвастом», бо «падарунак сяброў»

Заданне на адрозненне прыназоўнікавага і беспрыназоўнікавага кіравання

Практыкаванне "Устаўце прапушчаныя словы"



ЭТАП 5. «ПАТРЭБНАЕ ЎМЕННЕ! РАЗУМЕЕШ?!»

Заданні на ўменне вызначаць слабое і моцнае кіраванне.

Практыкаванне "Уставіць прапушчаныя словы"


ЭТАП 6. «ДАРУ ДАРАМ!»

Заданні на выдзяленне прымыкання як віду сінтаксічнай сувязі.

Практыкаванне "Храналагічная лінейка"


ЭТАП 7. «СМА-А-А-ЧНЫ ТОРТ!»

Заданні на выдзяленне дапасавання як віду сінтаксічнай сувязі.

Практыкаванне "Віктарына"


ЭТАП 8. «ЛЫЖКА З МЁДАМ »

Заданні на выдзяленне кіравання як віду сінтаксічнай сувязі.


Практыкаванне "Хто хоча стаць мільянерам"


ЭТАП 9. «АСАЛОДА ПЯТАЧКА!»

Заданне на вызначэнне відаў сінтаксічных адносін у словазлучэннях, звязаных пры дапамозе дапасавання, прымыкання, кіравання.

Практыкаванне "Крыжаванка"


ЭТАП 10. «УСЁ РАЗАМ! »

Зборныя заданні на падагульненне таго, што было разгледжана на папярэднік этапах .

Практыкаванне "Крыжаванка"


ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП

Запаўненне анкеты фіналіста.

Неабходныя пачатковыя веды, уменні, навыкі

Удзельнікі вэб-квэста павінны:

Ведаць: асноўныя тэарэтычныя пытанні сінтаксісу як раздзела граматыкі; характэрныя адзнакі і ўласцівасці словазлучэння; віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях.

Умець характарызаваць: асноўныя адзінкі сінтаксісу; асаблівасці слова, словазлучэння і сказа; асноўныя віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях і адзначаць іх асаблівасці ў параўнанні з рускай мовай.

Валодаць навыкамі: вылучэння з тэксту асноўных адзінак сінтаксісу; поўнага сінтаксічнага разбору словазлучэнняў; валодання вуснай і пісьмовай формамі літаратурнай мовы; самастойна асэнсоўваць і тлумачыць розныя моўныя з’явы; карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці.

Матэрыялы, неабходныя для правядзення вэб-квэста

Абсталяванне

  • Планшэт, ноутбук або камп’ютар.

Праграмнае забеспячэнне

  • Аперацыйная сістэма Windows 10, праграмы для: кіравання файламі, апрацоўкі тэкстаў, стварэння прэзентацый; кліенцкія праграмы электроннай пошты (e-mail); магчымасць выхаду ў Інтэрнет.

Матэрыялы на друкаванай аснове

  • Падручнікі і дапаможнікі, якія ўтрымліваюць неабходны матэрыял (тэарэтычны і практычны) па тэме «Даданыя члены сказа».

Іншыя прыналежнасці, калі неабходна

  • Неабходнасць у іншых прыналежнасцях можа ўзнікнуць у працэсе праходжання вэб-квэста. На дадзеным этапе мы не можам гэтага прадугледзець.

Інфармацыйныя крыніцы ў Інтэрнэце

  • Паколькі мы толькі распрацоўваем праект, то плануем, што спасылкі на інфармацыйныя крыніцы, будуць з'яўляцца падчас напісання праекта.

Web-сервісы


КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ

Аўтар вэб-квэста

Лапкоўская Алена Мікалаеўна

Вітаю вас, паважаныя ўдзельнікі вэб-квэста!

Запрашаю на чарговы адукацыйны вэб-квэст. Буду спадзявацца, што вам спадабаецца тое, што я тут прыдумала. Поспехаў!