НАВІНЫ

Справаздача аб праходжанні вэб-квэста «Раз, два, тры, чатыры, пяць - ідзём Словазлучэнням дапамагаць!»_Зімовы фестываль-2022

Табліца перамяшчэння па вэб-квэсце

"Раз, два, тры, чатыры, пяць – ідзём Словазлучэнням дапамагаць!"

Табліца перамяшчэння па вэб-квэсце «Раз, два, тры, чатыры, пяць – ідзём Словазлучэнням дапамагаць!» _Зімовы фестываль

Вітаю ўсіх, хто зарэгістраваўся на вэб-квэст!

Віншую з першым днём зімы!

Зарэгістравалася нас 19 чалавек!

Усе адзначылі, што раней вэб-квэстаў не праходзілі.

Што ж, тым цікавейшым будзе падарожжа!

Са складзеных вамі сінквейнаў атрымалася вось такое сардэчнае воблака слоў!

Прывітанне!

Рада ўсім паведаміць, што

з 1 па 4 снежня 2022 года

ў межах Зімовага фестывалю Купалаўскіх праектаў у кожнага, хто жадае, ёсць магчымасць прайсці адукацыйны вэб-квэст "Раз, два, тры, чатыры, пяць – ідзём Словазлучэнням дапамагаць!"

Калі цікава, то, калі ласка, рэгіструемся і ўдзельнічаем!

РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ АНКЕТА

Справаздача аб апрабацыі вэб-квэста «Раз, два, тры, чатыры, пяць - ідзём Словазлучэнням дапамагаць!»


Пачынаецца рэгістрацыя!

4 мая 2022 года – пачатак рэгістрацыі на апрабацыю вэб-квэста "Раз, два, тры, чатыры, пяць – ідзём Словазлучэнням дапамагаць!"!

Апрабацыя вэб-квэста (Вясенняя сесія. МАЙ) будзе праведзена з 10 па 30 мая 2022 года ў паскораным рэжыме.

Вынікі апрабацыі будуць падведзены 1 чэрвеня 2022 года.

Для Аўтараў вэб-квэстаў "Вясенняя сесія" - гэта магчымасць паглядзець на праект з боку, вачыма патэнцыйных удзельнікаў, адпрацаваць навыкі інфармацыйнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі праекта.

Для ўдзельнікаў апрабацыі "Вясенняя сесія" - гэта асабісты вопыт удзелу ў вэб-квэста , у якім можна прыняць удзел у наступным навучальным годзе разам са студэнтамі; магчымасць прапанаваць свае ідэі, пазнаёміцца з тэхналогіяй арганізацыі вучэбна-даследчай дзейнасці і падрыхтавацца да стварэння ўласнага вэб-квэста .

Пазнаёмцеся з інтэрактыўнай гісторыяй і запрашэннем на вэб-квэст. Паглядзіце матывацыйнае відэа.

Калі ў Вас ёсць заўвагі, пытанні, прапановы, пажаданні, выкажыце іх у суполцы вэб-квэста “Раз, два, тры, чатыры, пяць – ідзём Словазлучэнням дапамагаць!. Запрашэнне ў суполку вы атрымаеце пасля рэгістрацыі.

Да сустрэчы на апрабацыі вэб-квэста 10 мая 2022!

МАТЫВАЦЫЙНАЕ ВІДЭА

Матывацыйнае відэа.mp4