ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ГІСТОРЫЯ

Прывітанне! Я спадар Сінтаксіс. Многа стагоддзяў у маім царстве жывуць мае любімыя Словазлучэнне і Сказ. Ёсць у мяне яшчэ і Свабодная словаформа, і Складанае сінтаксічнае цэлае. Жывуць яны дружна і мірна, сябруюць адзін з адным. Але вось у апошні час сталі мне скардзіцца Словазлучэнні, што пасля таго, як хто-небудзь няправільна з імі абыдзецца (не ў той форме выпіша, памылкова від сінтаксічнай сувязі вызначыць, сінтаксічныя адносіны не ўкажа і г.д.) яны доўга хварэюць, а разам з імі і ўсім астатнім сінтаксічным адзінкам нездаровіцца.

Я доўга думаў, што мне рабіць?!

І вырашыў звярнуцца да вас за дапамогай!

Давайце засвоім віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, каб у Словазлучэнняў больш нічога не балела.

Для таго, каб адправіцца ў падарожжа па адукацыйным вэб-квэсце атрымайце, калі ласка, Запрашэнне і Пуцявы ліст!

Поспехаў!

Копия Запрашэнне да адукацыйнага вэб-квэста
Пуцявы ліст адукацыйнага вэб-квэста