Вялікім цудам мясцовыя жыхары лічаць і той факт, што ў гады ганення на царкву, а таксама польскай і нямецкай акупацыі, храм ні разу не быў закрыты, у той час як суседнія былі ператвораны ў склады, клубы або руіны.
У 1990-я гады храм быў абрабаваны. Забралі іконы з алтара. Але галоўная святыня засталася некранутай.
Штогод праваслаўныя вернікі ўслаўляюць цудатворную Ракавіцкую ікону Божай Маці на яе свяце. Ад храма святого Архангела Міхаіла ў Шчучыне да царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ракавічы ідуць хрэсным ходам звыш сотні паломнікаў (а калісьці, згодна з рапартам святара за 1900 год, на святкаванне збіраліся да пяці тысяч чалавек, праваслаўных і католікаў). На сваім шляху вернікі з Гродна, Скідзеля, свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане Шчучынскага і іншых прыходаў Гродзенскай епархіі спыняюцца ля паклонных крыжоў у Рэзах, на станцыі Ражанка, Багуславова і Валянчыцах, каб разам уславіць Госпада. На ўездзе ў Ракавічы паломнікаў сустракаюць вернікі разам з настаяцелем прыхода і іншымі святарамі. Богаслужэнні ў царкве пачынаюцца 9 жніўня. А назаўтра, пасля літургіі, хрэсным ходам вернікі ідуць да святой крыніцы, дзе адбываецца водаасвятны малебен. Затым у храме праходзіць богаслужэнне. Завяршаецца святкаванне ўрачыстым малебнам з акафістам перед цудатворнай іконай Божай Маці. У храме ў гэтыя дні асабліва людна. Сумесная малітва ва славу Госпада і Багародзіцы, за здароўе блізкіх і супакой душы спачылых продкаў умацоўвае веру і дух. Схіляючыся ў малітве перед святым абразам, людзі вераць, што Божая Маці іх пачуе і дапаможа.
Ячшэ ў 1933 годзе на сродкі Іосіфа Баліцкага Ракавіцкая ікона была ўпрыгожана каштоўнай сярэбранай рызай. Аб гэтым сведчыць невялікая таблічка пад абразам. А з 2012 годзе для іконы Божай Маці быў зроблены вялікі новы ківот, аздоблены пазалотай.