Храм у весцы Ракавічы пабудаваны ў 1876 годзе на сродкі царскага ўрада з бутавага каменю ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У тым жа годзе быў асвечаны ў гонар Прачыстай (Успенія) Прасвятой Багародзіцы. Але з-за парушэнняў у пабудове зноў перакладзены за кошт казны. Паўторна асвечаны ў 1900 годзе ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У царкве знаходзіцца цудатворная ікона Божай Маці “Ракавіцкая”.