МЫ - РАЗАМ! 

Па стане на 1 студзеня 2024 года агульная колькасць работнікаў Бердаўскай базавай школы  складае 47 чалавек. Ахоп прафсаюзнага членства - 100%. Усяго працуючых жанчын у калектыве 34, мужчын - 13;  моладзі да 31 года - 4 чалавекі.​ 

На прафсаюзным уліку ППА Бердаўскай базавай школы  знаходзіцца 19 непрацуючых ветэранаў працы - 9 педагагічных і 10 іншых  работнікаў ўстановы адукацыі; 1 работнік на групе па інваліднасці

Пярвічная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы адукацыі «Бердаўская базавая школа Лідскага раёна»

Старшыня Альшэўская Галіна Антонаўна

e-mail: berdovka-sch@mail.lida.by

Дзейнасць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Бердаўскай базавай школы

Прыярытэтнымі напрамкамі работы арганізацыі ў цяперашні час з'яўляюцца папулярызацыя ідэй прафсаюзнага руху сярод моладзі, удасканаленне работы па матывацыі прафсаюзнага членства, удасканаленне формаў інфармацыйнай дзейнасці; павышэнне ролі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства РБ, актывізацыя работы па пытаннях аховы здароўя і стварэнні бяспечных умоў працы, пашырэнне формаў фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Усю дзейнасць у цэлым і бягучую работу вызначаюць Асноўныя напрамкамі дзейнасці Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і план работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дяржаўнай установы адукацыі “Бердаўская базавая школа Лідскага раёна”. Дзейнасць рэгулюецца наступнымі дакументамі: калектыўным Дагаворам, працоўным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб працоўным распарадку, лакальнымі актамі і палажэннямі.   

Пра актуальнасць напрамкаў дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі нашай ўстановы можна меркаваць па пераліку некаторых пытанняў, якія штогадова рэгулярна уключаюцца ў парадак дня пасяджэнняў прафкама:

аб узаемадзеянні адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ўстановы па развіцці і ўдасканаленні сацыяльнага партнёрства;

аб выкананні заканадаўства па рэгуляванні і ўліку працоўнага часу работнікаў;

аб узаемадзеянн адміністрацыі і прафкама ўстановы па стварэнні ўмоў для развіцця творчай актыўнасці і павышэння прафесійнага майстэрства членаў працоўнага калектыву​;

аб рабоце па забеспячэнні бяспечных умоваў працы і знаходжання вучняў у прышкольным летніку з дзённым знаходжаннем дзяцей і інш.

Калі сказаць прасцей і дакладней, то прафкам з дня ў дзень, з году ў год жыве клопатамі і праблемамі работнікаў установы адукацыі.

Вядзецца настойлівая работа, накіраваная на тое, каб прафкам і адміністрацыя нашай установы адукацыі будавалі свае ўзаемаадносіны на прынцыпах сацыяльнага партнёрства.

Неабходна, каб сумесна з адміністрацыяй установы прафсаюз прымаў актыўны ўдзел па распрацоўцы, заключэнні і змене калектыўнага Дагавора, адстойваючы інтарэсы работнікаў. З прафсаюзным камітэтам павінны ўзгадняцца зацвярджэнне лакальных актаў і Палажэння, а таксама складацца расклад вучэбным і іншых заняткаў, графік атэстацыі настаўнікаў, узнагароджання работнікаў установы адукацыі, сумесна  павінен складацца графік адпачынкаў, летні адпачынак дзяцей і г.д.

ПЛАН РАБОТЫ пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дяржаўнай установы адукацыі “Бердаўская базавая школа Лідскага раёна” на 2024 год (зацверджаны на пасяджэнні прафкама Пратакол № 1 ад “3” студзеня 2024 г.)

Дакументальная падстава для планавання работы прафкама

1. Мерапрыемствы па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў установы, прававая дапамога членам прафсаюза


1.1. Ажыццяўляць сістэматычны аналіз стану выканання нарматыўна - прававых актаў, якія рэгулююць сацыяльна-эканамічныя правы і гарантыі работнікаў установы.

1.2. Праводзіць грамадскі кантроль за выплатай заработнай платы.

1.3. Прымаць удзел у вырашэнні сацыяльна-эканамічных пытанняў, вызначэнні і зацвярджэнні пераліку і парадку прадстаўлення работнікам сацыяльных ільгот.

1.4. Ажыццяўляць кантроль за падрыхтоўкай і прадастаўленнем наймальнікам дакументаў, неабходных для назначэння пенсiй работнікам.

1.5. Кантраляваць выкананне адміністрацыяй установы адукацыі заканадаўства аб працы, захаванне рэжыму работы, выхадных дзён, адпачынкаў. Правяраць законнасць выкарыстання  пазаўрочных работ, а таксама звальнення супрацоўнікаў.

1.6. Разам з наймальнікам распрацоўваць удзел у вырашэнні пытанняў аплаты працы работнікаў, форм і сістэм аплаты працы, тарыфных сетак, памераў надбавак, даплат, прэмій, узнагарод і іншых заахвочвальных выплат.

1.7. Ажыццяўляць кантроль за работай сталовай установы адукацыі. Распрацаваць прапановы па рэжыму іх працы. Арганізаваць кантроль за асартыментам і якасцю харчавання.

1.8. Ажыццяўляць праверку выканання Калектыўнага дагавора.

1.9. Абмеркаваць на сумесных пасяджэннях адміністрацыі прафкама ход выканання Калектыўнага дагавора ў частцы забеспячэння сацыяльных гарантый работнікаў.

1.10. Праводзіць сістэматычны маніторынг стану калдагаворнага рэгулявання працоўных адносінаў у калектыве

2. Асноўныя мерапрыемствы па ахове працы і здароўя

2.1. Кантраляваць ўмовы працы ва ўстанове. Уносіць прапановы па іх паляпшэнні.

2.2. Пастаянна павышаць узровень бяспекі на працоўных месцах, садзейнічаць зніжэнню бытавога траўматызму і да т.п.

2.3. Удзельнічаць у разглядзе і прыняцці планаў падрыхтоўкі ўстановы адукацыі да навучальнага года і правяраць іх выкананне.

2.4. Кантраляваць праводзімую атэстацыю педагагічных работнікаў.

2.5. Сумесна з адміністрацыяй арганізоўваць правядзенне медыцынскіх аглядаў супрацоўнікаў школы ў адпаведнасці з умовамі Калектыўнага дагавора.

2.6. Арганізаваць летні аздараўленне супрацоўнікаў і іх дзяцей

3. Арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці прафсаюзных органаў

3.1. Абнаўляць інфармацыйны стэнд «Прафсаюзнае жыццё» і інфармацыю сайта  “Прафкам”, спасылка на які замацавана на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі.

3.2. Рыхтаваць інфармацыйны матэрыял аб дзейнасці прафкама.

3.3. Праводзіць навучанне прафактыву

4. Асноўныя культурна-асветніцкія і спартыўна-масавыя мерапрыемствы

4.1. Праводзіць работу з ветэранамі педагагічнай працы.

4.2. Арганізоўваць мерапрыемствы па святкаванні Дня настаўніка.

4.3. Арганізоўваць  мерапрыемствы да Міжнароднага Дня абароны дзяцей.

4.4. Арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы па святкаванні каляндарных дат (па запыце і па меры магчымасці)

4.5. Арганізоўваць і забеспечваць зборную каманду для ўдзелу ў спаборніцтвах, спартакіядах, турыстычных злётах і іншых галіновых культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах (пры магчымасці сфарміраваць колькасць удзельнікаў).

4.6. Арганізоўваць вольны час супрацоўнікаў і членаў іх сем'яў (па запатрабаванні)

НАМЕНКЛАТУРА СПРАЎ ПЯРВІЧНАЙ ПРАФСАЮЗНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

Пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік.
Статут.
Калектыўны дагавор.
Справаздачна-выбарчая дакументацыя.
Разгорнуты спіс членаў прафсаюза.
Уліковыя карткі членаў прафсаюза.
Планы работы прафкама.
Пратаколы прафсаюзных сходаў.
Пратаколы пасяджэнняў прафкама.
Статыстычныя справаздачы.
Журнал рэгістрацыі ўваходных дакументаў і назапашвальная папка ўваходных дакументаў.
Журнал рэгістрацыі выходных дакументаў і назапашвальная папка выходных дакументаў.
Даведкі праверак пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.
Каштарыс расходаў прафсаюзных сродкаў і справаздачы аб іх выкарыстанні.
Тэчкі з кансультацыйнымі матэрыяламі, лістамі, пастановамі, рэкамендацыямі вышэйстаячых прафсаюзных органаў і органаў дзяржаўнай улады.
Заявы членаў прафсаюза і журнал уліку.
Мерапрыемствы, якія праводзяцца прафкамам па рэалізацыі заўваг, прапаноў, аглядаў, выкананні дырэктыў і г.д.
Прафсаюзны куток