1974 г. - скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
1974-1975 гг. - лекар-інтэрн Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
1975-1980 гг. - выкладчык Гродзенскага медыцынскага вучылішча.
1980-1982 гг. - клінічны ардынатар кафедры дзіцячых хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
1982-1984 гг. - аспірант кафедры дзіцячых хвароб Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
1984-1993 гг. - асістэнт кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
З 1993 г. па цяперашні час - дацэнт 2-й кафедры дзіцячых хвароб УА «ГрДМУ».
Лекар-неанатолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (1992)
Кандыдат медыцынскіх навук («Уплыў розных фактараў на вугляводны склад малака парадзіхі і энтэральнае засваенне вугляводаў нованароджанымі», 1986)
Аўтар 168 навуковых публікацый, 16 метадычных рэкамендацый, у тым ліку 1 вучэбнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі РБ і 1 з грыфам ВМА, 43 рацыяналізатарскіх прапаноў
Кансультуе дзяцей у Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры і паліклініках горада і вобласці, чытае лекцыі і рыхтуе метадычныя рэкамендацыі
Узнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ,УАЗ "Гродзенскі клінічны перынатальны цэнтр", Выдатнік аховы здароўя