1980 г. - скончыла лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.
1980-1981 гг. - лекар-інтэрн Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
1981-1984 гг. - лекар-ардынатар 1-га аддзялення Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
1984-1988 гг. - загадчык аддзялення паталогіі нованароджаных Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.
1988-2005 гг. - асістэнт кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
2005-2010 гг. - дацэнт кафедры педыятрыі №2 Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
2010-2013 гг. - прафесар 2-й кафедры дзіцячых хвароб УА «ГрДМУ».
З лютага 2013 па чэрвень 2014 года - лекар-неанатолаг аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных у Цэнтральным шпіталі ім. Лукрэцыі Паім у г. Луанда (Ангола).
З верасня 2014 г.па цяперашні час - прафесар 2-й кафедры дзіцячых хвароб УА «ГрДМУ».
З 2021 г. па цяперашні час - прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі УА «ГрДМУ» па сумяшчальніцтве.
Лекар-неанатолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (1992)
Кандыдат медыцынскіх навук («Клінічная дыягностыка і карэкцыя парушэння энтэральнага засваення цукрозы ў дзяцей першых месяцаў жыцця з паталогіяй бронхалёгачнай сістэмы», 1988)
Доктар медыцынскіх навук («Клініка-метабалічныя асаблівасці адаптацыі нованароджаных дзяцей у раннім неанатальным перыядзе», 2004)
З'яўляецца аўтарам метадаў медыцынскай прафілактыкі метабалічных парушэнняў у нованароджаных дзяцей. Распрацавала і прапанавала да ўкаранення спосаб павышэння адаптацыйных магчымасцяў у нованароджаных дзяцей
Аўтар 155 навуковых публікацый, 7 патэнтаў на вынаходства, 2 манаграфіі, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 12 рацпрапаноў. Пад яе кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая дысертацыя па неанаталогіі. На працягу шэрагу гадоў з'яўлялася членам Савета па абароне дысертацый пры ГрДМУ
Кансультуе нованароджаных дзяцей у радзільным аддзяленні УАЗ "БХМД" і перынатальным цэнтры г. Гродна. Прайшла стажыроўку па неанаталогіі ў цэнтры "Маці і Дзіця " г. Лодзь (Польшча, 1995). Пасля навучання ў Філадэльфійскай школе "Неадкладная дапамога ў педыятрыі" ў г. Зальцбург (Аўстрыя, 1996) атрымала еўрапейскі сертыфікат і дазвол на аказанне медыцынскай дапамогі ў краінах Еўрасаюза. Неаднаразова стажыравалася ў цэнтры акушэрства, гінекалогіі і перынаталогіі (г. Масква), медыцынскай акадэміі г. Познань, клініцы неадкладнай дапамогі нованароджаным Беластоцкай медыцынскай акадэміі
Узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта