Мы імкнемся зрабіць музей "Адукацыя Зэльвеншчыны" не проста сховішчам унікальных аб'ектаў. З дапамогай выстаў і мерапрыемстваў мы стараемся стварыць інтэрактыўную пляцоўку для вучобы і творчасці. Старанна падабраныя калекцыі маюць асветніцкае значэнне, заахвочваюць нашых наведвальнікаў праяўляць дапытлівасць і пашыраць кругагляд. Людзі сыходзяць, школы зачыняюцца, але памяць застаецца. Мы ўпэўненыя, вы адкрыеце для сябе шмат новага.