Адукацыя Зэльвеншчыны

Навіны -2023


Выстава "Сямейныя рэліквіі", прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові, дзейнічае ў гімназіі №1 г.п. Зэльва 

Гэта сумесны праект музея адукацыі і гісторыка-краязнаўчага музея. На выставе прадстаўлены прадметы, якія беражліва захоўваюцца ў сем'ях навучэнцаў і настаўнікаў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне як памяць.  


Акцыя "Шануем мінулае - цэнім сучаснасць", 

прысвечаная Году міру і стварэння

У рамках акцыі навучэнцы 11-х класаў гімназіі наведалі экспазіцыі музея адукацыі Зэльвеншчыны: "Гісторыя адукацыі ў асобах", "Нашы выпускнікі", "Атрыбуты школьнага жыцця".


Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшлі ў музеі






8 лютага ў рамках Дэкады "Люты памяці, міру і стварэння" ў музеі адбылося адкрыццё экспазіцыі "Дзіцячыя твары вайны", прысвечанай юным героям - антыфашыстам.


Інфармацыйная гадзіна "Дасягненні беларускай навукі. Навукоўцы-землякі - наш гонар" прайшла ў музеі для навучэнцаў 4 "А" класа.


Тыдзень музейнага сэлфі праходзіць у Беларусі 

 


Навіны -2022


У Дзень маці навучэнцы, калектыў гімназіі і госці пазнаёміліся з матэрыяламі абноўленай экспазіцыі "Ад матулі да дачкі", дзе расказваецца пра жанчын-педагогаў гімназіі, якія пайшлі па слядах сваіх самых родных і блізкіх людзей.


Музей адукацыі Зэльвеншчыны запрашае наведаць выставу "Ад матулі да дачкі", прысвечаную Дню настаўніка.



Экскурсія "Пазнай Беларусь", прысвечаная Дню народнага адзінства, прайшла ў музеі адукацыі для навучэнцаў 4 "А" класа


 Савет музея прыняў удзел у фотаакцыі.

29 красавіка на базе музея прайшла інтэрактыўная экскурсія для ўдзельнікаў абласнога семінара "Работа школьнага музея па грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню".


«Моладзь у рытме здаровага ладу жыцця!» - пад гэтым дэвізам 9 красавіка адбыўся выязны прафілактычны марафон дэпутатаў Маладзёжнага парламента па маршруце "Гродна - Зэльва - Слонім". Госці наведалі музей «Адукацыя Зэльвеншчыны»


Інтэрактыўная экскурсія для вучняў пачатковых класаў

« Музей-свет цікавых фактаў і гісторый»



Музейны ўрок на тэму "Малая радзіма вялікіх людзей", прайшоў у музеі "Адукацыя Зэльвеншчыны". Вучні 3 "А" класа пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, сустрэліся з вядомым пісьменнікам Уладзімірам Мазго, чыталі яго вершы, прысвечаныя г.п. Зэльва, стварылі калажы.



Навіны -2021


Кіраўнік музея адукацыі Рыбак Л.А. прыняла ўдзел у семінары - практыкуме "Школьны музей, як цэнтр грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Актыўныя формы краязнаўчай работы".


Інтэрактыўная экскурсія "Гімназія ўчора і сёння" для навучэнцаў 5 "Б" класа







У музеі ўстановы аформлена экспазіцыя "Прыгажосць жаночымі рукамі", прысвечаная ДНЮ маці 

Навіны -2020

Фотазона і дыярама, прымеркаваныя да 75-годдзя Перамогі, з'явіліся ў фае гімназіі.

 

У сувязі з неспрыяльным санітарна-эпідэміалагічным становішчам у Беларусі і свеце Фэст экскурсаводаў пераносіцца на 19-20 верасня (у той час, калі адзначаюцца Дні еўрапейскай спадчыны). Арганізатыры часова спынілі рэгістрацыю, але тыя, хто яе ўжо прайшоў, аўтаматычна трапляюць у вераснёўскі спіс. Аргкамітэт будзем трымаць усіх зацікаўленых у курсе падрыхтоўкі да Фэста. Беражыце сябе і будзьце здаровымі! 

 

Пачалася рэгістрацыя экскурсаводаў на Фэст 2020! Фэст адбудзецца 25-26 красавіка, аднак асобныя вандроўкі будуць праходзіць да і пасля асноўных дзён Фэсту! Экскурсіі будуць праводзіцца па ўсёй краіне! 

 

Віктарына "Вялікай Перамозе - 75" прысвечана 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Віктарына складаецца з пытанняў па гісторыі асобных падзей і фактаў Вялікай Айчыннай вайны, пра партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі, пра гераічныя асобы, якія ўнеслі неацэнны ўклад у Перамогу.

Гульня Чароўны КВАДРАТ "З любоўю ды роднага слова" прайшла 21 лютага ў рамках Міжнароднага дня роднай мовы.



У музеі пачала працу экспазіцыя, прысвечаная 80-годдзю Зэльвенскага раёна

Экспазіцыя музея "Адукацыя Зэльвеншчыны" прадстаўлена шасцю тэматычнымі часткамі, у якіх раскрыта гісторыя развіцця адукацыі з сярэдзіны 17 стагоддзя і да нашых дзён.

Ад вытокаў - да школы сённяшняга дня. Менавіта такі змест першага тэматычнага раздзела «Гісторыя адукацыі Зэльвенскага раёна». 

Наступны стэнд прысвечаны кіраўнікам аддзела адукацыі Зэльвенскага райвыканкама. На стэндзе размешчаны фатаграфіі і кароткае апісанне дзейнасці сямі загадчыкаў і начальнікаў аддзела адукацыі.

Важнае месца ў экспазіцыі музея займаюць "школьныя летапісы". У іх адлюстроўваюцца храналагічныя этапы развіцця ўстановы адукацыі, найбольш важныя падзеі, пацверджаныя архіўнымі дакументамі, фатаграфіямі, публікацыямі, успамінамі педагогаў і навучэнцаў.

У музеі сабраны атэстаты, дакументы аб адукацыі розных гадоў, пасведчання аб прысваенні узнагарод за педагагічную працу. Сярод экспанатаў-ведамасць паспяховасці і Пахвальная грамата Коўш Яўгеніі, выдадзеныя ў чэрвені 1941 года.

У экспазіцыі "атрыбуты школьнага жыцця" прадстаўлены школьныя падручнікі, навучальныя дапаможнікі розных гадоў. Самыя раннія з іх: рэпертуарны зборнік «маладзёжная эстрада» 1945 года, «зборнік пытанняў і задач па фізіцы " 1950 года

Тут можна ўбачыць атрыбуты жыцця настаўнікаў і навучэнцаў сярэдзіны 20 стагоддзя, сшыткі, дзённікі навучэнцаў. 

Школьная форма для хлопчыкаў і дзяўчынак, прынятая ў 60-80 гады мінулага стагоддзя, школьныя ранцы.

Атрыбуты дзіцячых самадзейных арганізацый.

Тэхнічныя сродкі навучання сярэдзіны мінулага стагоддзя. 

Музей-гэта памяць. Берагчы памяць-гэта наш абавязак перад самім сабой і нашчадкамі, перад тымі, хто ўнёс годны ўклад у справу развіцця адукацыі.