Музей мае выгляд горада.
Метад размяшчэння экспазіцыі храналагічны, яна складаецца з 8 раздзелаў:
1. Старажытныя Ашмяны.
На стэндах расказваецца аб гісторыі заснавання горада, барацьбе жыхароў супраць крыжакоў, з’яўленні ў Ашмянах ордэна францысканцаў. Асобны стэнд прысвечаны Ашмянскаму павету і яго ўладальнікам.
2. Вуліцы Ашмян.
Цесна звязаны з горадам лёсы Ф.Багушэвіча, А.Снядэцкага, Ч.Янкоўскага, М.Голяса, А.Камінскага, А.Аўдзеева, П.Страленкі, В.Тубеліса, В.Чаркасава, С.Клінцэвіча, С.Залатарова – іх імёнамі названы вуліцы Ашмян. Дапамагаюць узнавіць від старога горада фотаздымкі вуліц канца XIX ст., рыначнай плошчы пачатку XX стагоддзя. Аблічча сучаснага горада можна ўбачыць на фотаздмыках 2000-2006гг.
3. Ашмяны ў XIX ст.
Гэты раздел змяшчае цікавы матэрыял аб вайне 1812 года, инфармацыю аб вядомых дзеячах XIX стагоддзя, у тым ліку Якуба Ясінскага, Ежы Сарокі, Юзафа Завадскага, Эміліі Платэр, Зыгмунта Мінейкі, Францішка Багушэвіча.
4. Ашмяны ў XX ст.
Дваццатае стагоддзе ўвайшло трагічнымі старонкамі ў гісторыю Ашмян. На стэндах знайшлі адлюстраванне падзеі Першай і Другой Сусветных войнаў, пасляваенны час. Цікавы факт уваходжання горада ў склад непрызнанай дзяржавы Сярэдняя Літва з кастрычніка 1920 па сакавік 1922 года.
5. Гісторыя развіцця прамысловасці Ашмян.
Стэнды музея дазваляюць падрабязна пазнаёміцца з прадпрыемствамі горада, гісторыяй іх узнікнення і развіцця.
6. Гісторыя дзяржаўных устаноў.
Ёсць магчымасць убачыць фотаздымки людзей, якія ў іх працавалі, даведацца імёны кіраўнікоў і працаўнікоў.
7. Духоўныя святыні горада
Гэта частка экспазіцыі адлюстроўвае духоўнае жыццё горада, дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, дае змястоўны матэрыял пра рэлігійныя збудаванні горада – Спаса-Васкрасенскую царкву XIX стагоддзя і касцёл святога Міхаіла пачатку XX стагоддзя.
8. Генацыд беларускага народа
ў гады Вялікай Айчыннай вайны
У экспазіцыі сабраныя экспанаты часоў Вялікай Айчыннай вайны і інфармацыя пра жыхароў раёна, пацярпелых ад злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
9. Мультысэнсорны музей