Каб адпачыць душой і дакрануцца да сваіх каранёў, дастаткова завітаць у гімназію № 61 г. Мінска.
Iдэя стварэння музея належыць настаўнiцы беларускай мовы і літаратуры Саханьковай В.У. Валянцiна Уладзiмiраўна зрабiла праект будучага кабінета, які потым ажыццявілі.
Калi рамонт кабінета быў зроблен, вучні гімназіі актыўна падключыліся да гэтай справы, пачалі прыносіць экспанаты для будучага музея.
З кожным годам у музеi становiцца ўсе больш i больш прадметаў беларускага побыту, якiя сведчаць пра ранейшае (мінулае) жыццё беларускага народа.
Данінай светлай памяці аб мільёнах людзей, якія былі замучаны, расстраляны і жывымі спалены фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стала экспазіцыя «Дарогамі спаленых вёсак», якая з'яўляецца працягам нашага музея.
У 2023 годзе пашырылiся межы экспазіцыі: стварылі вітрыны, дзе размясцілі звесткі пра ветэранаў і ўдзельнікаў вайны (прадзедаў і прабабуль гімназістаў), іх дакументы, асабістыя рэчы.
А зараз мы прапануем вам больш даведацца пра жыццё беларускага народа праз экспанаты нашага музея.
Часта задаюць пытанні:
Як да Вас дабрацца?
У канцы старонкі вы можаце ўбачыць гугл карту, па якой можна даведацца кароткі шлях.
Прыехаць да нас у гімназію, папярэдне сказаўшы аб вашым прыездзе.
Як можна паслухаць Вашу экскурсію?
Патэлефанаваць нам і дамовіцца аб сустрэчы. Мы пагаворым з дырэктарам і выкладчыкамі, а нашы вучні раскажуць Вам пра нашу экскурсію ў вершах.
Можна! Наш музей складаецца з шматлікіх экспанатаў, частка якіх прынесена нашымі вучнямі Будзем толькі рады!