Нашы музеi — гонар нашай гiмназii. Яны адлюстроўваюць побыт нашых продкаў, паказваюць прадметы, якія нясуць у сабе гістарычную каштоўнасць.
Каб адпачыць душой і дакрануцца да сваіх каранёў, не трэба ехаць кудысьці далёка. Дастаткова завітаць у кабінет-музей «Беларуская хатка», які знаходзіцца ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія № 61 г.Мінска». Адразу трапляеш у незвычайны свет нашых продкаў, у беларускую хату, адчуваеш самабытнасць культуры нашага народа і разумееш, як жылі беларусы ў даўніну, дзе калісьці панавала ручная праца. Тут можна адпачыць, захапіцца прыгажосцю тканых і вышываных вырабаў, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі. Прыгожа і ўтульна ў сялянскай хаце, бо беларусы - мудрыя, працавітыя, гасцінныя, мірныя людзі, якія заўсёды жылі ў згодзе з суседзямі.
Працягамi кабiнет-музея «Беларуская хатка» з'яўляюцца экспазiцыi «Дарогамi спаленых вёсак» i «Помнiкi. Абелiскi. Мемарыяльныя комплексы». Мэтай стварэння музея было праявiць цiкавасць да гiстарычнага мiнулага Беларусi: пазнаёміць з жыццём продкаў; пазнаёміць з гістарычнымі фактамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, раскрыць сутнасць палітыкі генацыду фашысцкага камандавання; спрыяць фармаванню пачуцця патрыятызму, павагі да гісторыі сваёй краіны; выклікаць пачуццё гонару за сваю Радзім, за свой народ.