Навіны

Экспазіцыя "Нам засталася спадчына".

11.09.2023


Навучэнцы 10 класа ў рамках акцыі наведалі музей і пазнаёміліся з экспазіцыяй "Нам засталася спадчына".
Нэлі Імпалітаўна расказала пра археалагічныя і архітэктурныя помнікі нашай мясцовасці, пра ўзнікненне вёсак, прыродных аб'ектаў, таксама цікавыя легенды пра Вішнеўскае возера, пра дуб, які рос каля маёнтка Карловіча і яшчэ захаваўся і цяпер.
Экскурсія была вельмі цікавай і пазнавальнай.

Музейны ўрок " Наш край у 1921-1939гг."

11.09.2023


 

Падчас правядзення музейнага ўрока " Наш край у 1921-1939гг."навучэнцы 11 класа паглыбілі свае веды аб палітыцы польскіх улад у адносінах да "Крэсаў Усходніх". Прывялі факты, якія пацвярджаюць, што Заходняя Беларусь з'яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту прадукцыі, крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. Асабліва ўразіў навучэнцаў той факт, што да 1933 года з 22 беларускіх школ на Смаргоншчыне не засталося ніводнай.

Уникальные экспонаты школьного музея (тематическая экскурсия)

08.09.2023

 

Ребята IV класса побывали на экскурсии в школьном музее, где познакомились с уникальными музейными экспонатами. Практически все эти предметы исчезли из нашего повседневного обихода, но придя в музей, ребята погрузились в прошлое и представили, глядя на экспонаты, что окружало наших предков.

Музейны ўрок

07.09.2023

Навучэнцы 9 класа паглыбілі веды аб падзеях Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Смаргоншчыны.Мэта музейнага ўрока: фарміраванне ўстойлівага інтарэсу да набыцця ведаў па гісторыі роднага краю.

Гульня - атракцыён "Паспяшаем на кірмаш"

07.09.2023

 

Падчас гульні - атракцыёну навучэнцы 5 класа адгадвалі загадкі, спрабавалі назваць прыладу працы па апісанню. Пяцікласнікі атрымалі каштоўныя звесткі аб прызначэнні прылад хатняга ўжытку і асноўных занятках вяскоўцаў.