Застаўся ў сэрцы вечны след вайны...

Экспазіцыя “Застаўся ў сэрцы вечны след вайны...” змяшчае матэрыялы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў нашым краі: падпольны антыфашысцкі рух, партызанскія атрады ў нашай мясцовасці, вайсковы рыштунак, асабістыя рэчы, успаміны і фотаздымкі ўдзельнікаў вайны, спіс загінуўшых па Вішнеўскаму сельсавету.