ГЕНАЦЫД


БОЛЬ І ЖАХ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА

Выстава "Генацыд - боль і страх беларускага народа" адкрылася ў Сянькоўшчынскай сярэдняй школе

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ўсю сілу і моц нямецкага войска жыхары Беларусі адчулі на сабе. На акупаванай тэрыторыі ўсталёўваўся так званы «новы парадак». Гэта загадзя распрацаваны план генацыду, ліквідацыі савецкага ладу і яго духоўных каштоўнасцяў, рабаванне прыроднага набытку і прыродных рэсурсаў. 

Ідэалагічным грунтам акупацыйнай палітыкі былачалавеканенавісніцкая тэорыя пра «расавую перавагу» нямецкай нацыі над усімі іншымі; пра «гістарычную патрэбу» пашырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «неадымнае права» на сусветнае панаванне. 

Галоўным кірункам ажыццяўлення плана «Ост» (вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыю насельніцтва і знішчэння народаў Усходняй Еўропы) з'яўлялася палітыка генацыду – планамернае вынішчэнне цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, габрэяў. Для рэалізацыі гэтага плана выкарыстоўвалася цэлая сістэма мер: закладніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, канцэнтрацыйныя лагеры, лагеры смерці.