Сення мы разам з вамі перамясцімся ў мінулае і ўбачым, як жыў, якімі прыладамі працы карыстаўся просты беларускі селянін. У адрозненні ад сучаснікаў галоўным клопатам нашых продкаў яшчэ стагоддзе назад была праца на зямлі. Менавіта земляробства карысталася асаблівай павагай і з’яўлялася асноўным заняткам насельніцтва Беларусі са старажытных часоў. Асноўнымі культурамі нязменна з’яўляліся збожжавыя: жыта, ячмень, авёс, проса.
Пра веснавую сяўбу селянін пачынаў клапаціцца яшчэ з зімы: адбіраў насенне, вырабляў карабы і кошыкі, майстраваў прылады працы. Безумоўна, кожны не можа быць адначасова добрым ганчаром, цесляром, шаўцом, бондарам, кавалём, але ў вёсцы ці ў акрузе абавязкова знаходзіўся ўмелец, які мог зрабіць гэтыя рэчы. А вось рамантаваць рэч селянін не бег да таго, хто яе зрабіў, а стараўся паправіць сам. Таму кожнага добрага гаспадара можна лічыць майстрам на ўсе рукі. Менавіта працы на зямлі селянін прысвячаў большую частку свайго жыцця. Для таго, каб працаваць на зямлі трэба было выкарыстоўваць розныя прылады працы.
У нашай экспазіцыі можна ўбачыць серп, якім зразалі каласы збожжавых культур (жыта, ячменю, пшаніцы, проса, аўса і інш.). Звычайна ў гаспадарцы кожная жняя мела свой серп. Захоўвалі іх да пачатку жніва ў сухім месцы, пры гэтым рэжучую частку абкручвалі сухой анучай, а перад жнівом зазубрывалі і тачылі. Сярпом нажынаюць першы ці апошні сноп (зажынкі ці дажынкі).
Але серп быў не толькі сельскагаспадарчай прыладай працы, ён быў абавязковым атрыбутам некаторых абрадаў. Напрыклад, у час абрада сватаўства, калі сваты “ударалі па руках” (тым самым вяселле станавілася вырашанай справай), у пакой запрашалі нявесту. А самая старэйшая жанчына ў сям’і “абжынала” ім з усіх бакоў талію нявесты, каб тая, калі стане маці, захавала стройную фігуру.
З даўніх часоў уборка збажыны з палёў была адной з важнейшых падзей для селяніна, калі не самай важнай. Ад ураджаю залежыла жыццё сялянскай сям’і на працягу ўсяго года. Асноўнай збожжавай культурай на палях было жыта. А жыта - гэта хлеб. Нездарма людзі, пытаючыся даўней адзін ў аднаго пра жыццё, цікавіліся, як урадзіла жыта, бо ёсць хлеб - будзе і жыццё.
Жалі звычайна жанчыны і дзяўчаты. У народзе казалі:
«Пакуль сярпом не парэжашся – жаць не навучышся».
«Калі серп выпадкова падаў, чакалі добрага ўраджаю».
Акрамя таго, сярпы пырскалі хрышчэнскай вадой і казалі: «Не абрэжаш у свой час крывога сярпа – не адолееш у полі снапа».
Увогуле ўсе прылады працы можна падзяліць на жаночыя і мужчынскія. Зараз мы разгледзім іх падрабязней.
У нашай экспазіцыі прадстаўлены такія мужчынскія прылады працы, як – нажніцы спружынныя - прылада для стрыжкі авечак. Фуганак, гэбель – стругальны, дрэваапрацоўчы інструмент. Драка, драчка – цеслярная, металічная прылада з двума вострымі загнутымі канцамі для падгонкі бярвён, дэталей і інш. Піла двухручная. Падкова – жалезная пласціна, якая прыбіваецца пад конскія капыты для засцярогі іх ад пашкоджання, а таксама для таго, каб пазбегнуць злізгацення. Бязмён – даўняя ручная рычажная вага.
У нашым кутку у большасці прадстаўлены жаночыя прылады працы. Гэта прылады для гаспадаркі. Маслабойка або проста бойка — бандарны выраб, пасудзіна для збівання масла. Неабходнай рэччу ў кожнай гаспадарцы з’яўляліся лыжкі. На Беларусі лыжкі вядомы з ранняга сярэднявечча. Зроблены яны звычайна з асіны, бярозы, грушы. Лыжкі - прадмет сталовага прыбора, маюць авальны чарпачок і ручку-дзяржанне. У некаторых лыжках дзяржанне ўпрыгожана разьбой, нажаль у нас такіх няма. Але у нас есць лыжкі, якія выконвалі ўдарна-рытмічную функцыю у інструментальных ансамблях. Яшчэ ў нашай экспазіцыі вы можаце ўбачыць рэшата – прылада для прасейвання мукі ці правейвання зерня. Важнай рэччу ў гаспадарцы былі і начоўкі— карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты, мяса для каўбас і інш. Рабілі з ліпы або асіны. У нашым этнаграфічным кутку есць малое і вялікае карыта.
Далёка не адразу з’явілася ў сялянскай хаце лямпа. Людзі, якім цяпер за 70 гадоў, яшчэ памятаюць лучыну, пры дапамозе якой асвятлялася ў цёмны час хата. Намнога пазней з’явіліся газавыя (керасінавыя) лямпы. У той час керасін называлі газай. Газавая лямпа складалася са шклянога слоіка, прыстасавання для кнота, шкла і абажура. У слоік налівалі газу. Па кноту, зробленаму з тканіны, газа паступала ўверх. Затым знімалі шкло і запальвалі кнот, пасля чаго шкло надзявалі. Лямпу ставілі на стол, а часцей вешалі на цвік, прымацаваны да столі, каб яна магла асвятляць усю хату.
Пазней з’явіліся газавыя ліхтары (фанары). Ад лямпы яны адрозніваліся засцерагальнымі для агню прыстасаваннямі і іскрагасільнікамі. Ноччу з ліхтаром у руках у дождж і вецер можна было рухацца па вуліцы, пайсці ў хлеў або куратнік, каб паглядзець за жывёлай і птушкай і не баяцца пажару.
А зараз перамесцімся у другі вугалок нашага этнаграфічнага кутка, дзе мы бачым печ. Устанаўлівалі печ бліжэй да вугла хаты або нават у яе цэнтры. Печ тапілі дровамі. Каля печы заўседы стаяла качарга – жалезная прылада працы, якая выкарыстоўвалася для выграбання вуглей, перамешвання дроў. Печ была ідэальным прыстасаваннем для прыгатавання ежы. У печы пяклі хлеб, жарылі блінцы, сала. Як вядома, каша ў печы раўнамерна награвалася, добра ўпарвалася, станавілася духмянай і разварыстай. Суп станавіўся наварыстым і вельмі смачным. Бульба ад варкі ў печы станавілася рассыпчатай і нібыта цукар раставала ў роце. З дапамогай печы абагравалася сялянская хата. Лежачы на цёплай печы, сяляне лячылі свае хваробы. Лічылася, што печ дапамагае вельмі добра вылечыцца ад прастудных захворванняў, пазбавіцца ад колікаў у баку і спіне. На печ залазілі, каб сагрэцца з дарогі. У халодны зімовы час печ была самым лепшым месцам для сну. Сям’я вырашала, каму спаць на печы. Перавагу аддавалі старым і хворым.
Раней хлеб у магазіне не куплялі. Яго выпякалі ў кожнай хаце. Таму пры печы кожная гаспадыня мела драўляную лапату з доўгім чаранком. Хлебную лапату рабілі з цэлага кавалка ліпавага, асінавага ці альховага дрэва. Як сведчаць народныя казкі, хлебная лапата была нават у Бабы Ягі ў хатцы на курыных ножках. Менавіта на такой Іванка адправіў дачку ведзьмы ў пылаючую печ.
Для таго, каб паставіць чыгун у печ, карысталіся спецыяльнымі пячнымі віламі. Такім жа спосабам даставалі з печы згатаваную ежу. У ліку першых прадметаў, якія параносілі ў новы дом, вельмі часта ўпамінаюць дзяжу, качаргу, вілкі і хлебную лапату.
У нашай экспазіцыі ёсць невялічкая калекцыя глінянага посуду. Гліняны посуд выкарыстоўваўся пераважна для захавання вадкасцей і ў першую чаргу малака. У гаршчках гатавалі кашу. У вазы ставілі кветкі. Нашы продкі ў тыя далёкія часы заўважылі адну вельмі важную ўласцівасць глінянага посуду. Гліняны посуд здольны накапліваць цяпло або холад і затым доўга яго захоўваць. Вось чаму ў жару можна напіцца са збана халоднай вады або малака. Або, напрыклад, хутка сквасіць малако, наліўшы яго ў збан і паставіўшы яго каля цёплай печкі. Печка астыне, а малако ў збане будзе цёплым.
Галоўным экспанатам нашага этнаграфічнага кутка з’яўляецца ткацкі станок, які меў назву “кросны”. Гэта досыць складаны механізм, зроблены выключна з дрэва. На ім ткалі радзюшкі, настольніцы, рушнікі, палавікі, палатно для вырабу бялізны і адзення. Працэс ткацтва быў вельмі складаным, і навучыцца гэтай справе было даволі няпроста. Даўней у сялянскіх сем´ях дзяўчынак з сямі гадоў вучылі прасці, а да пятнадцаці гадоў яны ўжо ўмелі ткаць і рыхтавалі самі сабе пасаг. Ткацкая справа выхоўвала ў дзяўчынак такія вельмі важныя для кожнага чалавека якасці як працавітасць, настойлівасць, цярплівасць, развівала прыродны розум, смякалку і кемлівасць.
У музеі сабраны рэчы для гаспадаркі, прылады працы, якія можна было сустрэць амаль у кожнай сялянскай хаце. Найбольшую цікавасць састаўляе калекцыя прылад для ткацтва, прадметы для ўходу за адзеннем і бялізнай, а таксама самі тканіны. У нас есць абрусы, сурвэткі, фіранкі, посцілкі, дзяружкі і іншыя вырабы.
Сабрана ў экспазіцыі невялікая калекцыя рушнікоў. Вытканыя рушнікі часта ўпрыгожвалі вышыўкай. Для гэтага выкарыстоўвалі рознага колеру ніткі. Існавала два спосабы вышыўкі: гладдзю (суцэльнай ніткай) і крыжыкам, калі малюнак складаўся з вялікага мноства размешчаных у пэўным парадку крыжыкаў. У большасці выпадкаў на рушніках вышываліся кветкі, якія дапаўняліся галінкамі з лісцікамі, радзей вышываліся ягады, арнамент, птушкі. Канцы рушніка аздабляліся карункамі - складаным і прыгожым вязаннем кручком, якое мела край у выглядзе зубчыкаў. Канцы рушніка маглі быць упрыгожаны падоўжанымі ніткамі, якія накрыж перапляталіся, а затым звязваліся ў невялікія жгуцікі. Рушнікі з’яўляюцца сапраўднымі творамі сялянскага мастацтва, яскравым сведчаннем прыроднага таленту і майстэрства беларускіх вясковых жанчын.
Вядома, што для таго, каб вырабіць ільняныя тканіны, трэба было шмат папрацаваць. Гэта быў вельмі складаны працэс. Кожнаму вядома, што калі тканіна была гатова, яе трэба было адбяліць і адпрасаваць. У тыя часы гэта было зрабіць таксама нялёгка. Выкарыстоўваліся прасы-качалкі, зробленыя з дрэва. Бялізна накручвалася на качалку і адпрасоўвалася. Але з’яўленне вугальных прасаў аблегчыла гэту справу. Прас награваўся вуглём, які браўся з печы. Прасавалі адзенне святочнае, лепшае. А будзённае і бялізну, у асноўным ільяную, разгладжвалі з дапамогай качалак.
ххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххххх
Today we are together with you peramyastsimsya the past and see how he lived, which the instruments of labor to use simple Belarusian peasant. Unlike his contemporaries main concern of our ancestors a century ago was the work on the ground. It used a special respect agriculture is the main occupation of the population of Belarus since ancient times. The main crops are invariably cereals: rye, barley, oats, millet.
On the spring sowing the farmer began to worry since winter: took away the seeds, producing boxes and baskets, master tools. Of course, one can not be both a good potter, carpenter, shoemaker, cooper, blacksmith, but in the village or in the county was definitely a craftsman who could do these things. But to repair the thing a farmer does not run to the one who did it, and tried to correct himself. Therefore, every good host can be considered a jack of all trades. It works on the land farmer devoted most of his life. In order to work on the land it was necessary to use different tools.
In our exposition can be seen sickle, which cut the stalks of cereals (rye, barley, wheat, millet, oats and others.). Usually the farm each zhnyaya had his sickle. Stored prior to their harvest in a dry place, the cutting portion wrapped around a dry cloth, and before the harvest zazubryvali and sharpened. Sickle nazhynayuts first or last sheaf (or zazhinki Dozhinki).
But crescent was not only an instrument of agricultural labor, it was a mandatory attribute of certain rites. For example, during the courtship ritual when the matchmakers' strike hands "(thus the wedding became a done deal), the room invited bride. And the oldest woman in the family "abzhynala" them on all sides by a waist bride to one when it becomes a mother, kept a slim figure.
Since ancient times, the harvest from the fields was one of the most important events for the peasant, if not the most important. From harvest life depended on peasant family throughout the year. The main cereal crop in the fields was rye. A rye - is the bread. No wonder people are asking in the old one from one of life interested in how to bring rye, as is the bread - and life will be.
They shook usually women and girls. People say:
"While sickle NOT parezhashsya - press do not learn."
"If sickle accidentally fell, waiting for a good harvest."
In addition, sickles Epiphany squirting water and said: "Do not circumcised in their time curve crescent - no odoleesh Sheaf in the field."
Generally speaking, all tools can be divided into male and female. Now we look at them in more detail.
Our exhibition presents such men tools like - spring scissors - a device for shearing. Jointer, planer - planer, woodworking tools. Draco float - carpentry, metal device with two sharp curved ends to fit the timber, parts and others. I saw two-handed. Horseshoe - iron plate which is nailed under the horse hoof to protect them from damage and also to avoid zlizgatsennya. Byazmon - an old hand lever weight.
In our corner of the most represented female tools. This device management. Churn or just fight - cooperage production, container for churning. Necessary thing appeared spoons in each sector. In Belarus, the spoon has been known since the early Middle Ages. They are usually made of aspen, birch, pear. Spoons - the subject of cutlery are oval charpachok and pen-handle. In some spoons carved handle, unfortunately we do not have such. But we have a spoon that served shock rhythmic function of instrumental ensembles. Even in our exhibition you can see the screen - the device for sifting flour or grain praveyvannya. The important thing in the economy and were spending the night - trough-shaped container with a wide open top. Intended for washing clothes, cooking chopped cabbage, meat, sausage and others. Made of basswood or aspen. In our ethnographic corner eating a small and a large tub.
Not once appeared to a peasant hut lamp. People who are now 70 years old, still remember the torch by means of which was covered in the dark house. Much later there were gas (kerosene) lamp. While kerosene called kerosene. Kerosene lamp composed of a glass jar and means for the wick, glass lampshade. The jar was poured gas. According to wick made of cloth, kerosene received up. The glass is then removed and lit the wick, and then put the glass. A lamp placed on the table, and often hung on a nail attached to the ceiling, so that it can illuminate the whole house.
Later, there were gas lamps (lanterns). The lamp they differed safety devices for fire and spark arresters. At night with a lantern in his hand in the rain and the wind could move down the street, go to the barn or chicken coop to look for animals and birds and is not afraid of fire.
Now, we move it to another corner of our ethnographic corner, where we see the oven. Install the oven near the corner of the house or even in the center. Stove stoked with wood. The stove has always had poker - an iron tool, which was used for coal raking, mixing wood. The furnace was ideal for cooking. The oven baked bread, fried pancakes and bacon. As is known, porridge uniformly heated in the oven, well vparvalasya, smelling and fragrant became. Soup became the richness and very tasty. Potatoes from the cooking in the oven became crumbly and supposedly sugar melted in the mouth. With the furnace was warmed farmhouse. Lying on the warm stove, the peasants treated their illnesses. It was believed that the stove helps very well to recover from colds, to get rid of cramps in his side and back. In the oven climbed to warm up from the road. In the cold winter, the furnace was the best place to sleep. The family decides who sleep on the stove. Preference was given to the old and sick.
Earlier bread in the store did not buy. It was baked in every house. Therefore, when the furnace every woman had wooden shovel with a long handle. Bread shovel made from a single piece of linden, aspen or alder wood. As the folk tales, bread shovel was even in the house of Baba Yaga on chicken legs. It is on this Ivan sent his daughter to a witch burning furnace.
In order to put the pot in the oven, use a special oven fork. In the same manner they fetched from the oven cooked food. Among the first items that paranosili into a new house is very often mentioned tub, poker, tongs and shovel bread.
In our exposition there is a small collection of pottery. Pottery used primarily for storing liquids, primarily milk. The pots cooked porridge. The vases placed flowers. Our ancestors in those days noticed one very important property of pottery. Pottery is able to store heat or cold and then store it for a long time. That's why in the heat, you can get a drink from a jug of cold water or milk. Or, for example, quickly skvasits milk, pouring it into the jar and put it near the warm stove. The stove has cooled down, and the milk in the jug will be warm.
The main exhibit of our ethnographic corner is a loom, which was called "Krosno". This is a rather complex mechanism made entirely of wood. It wove radyushki, nastolnitsy, towels, rugs, fabric for the manufacture of linen and clothes. Weaving process was very difficult, and to learn this business was quite easy. In the old peasant families, girls were taught to spin seven years and years to pyatnadtsatsi they already knew how to weave and preparing themselves dowries. Weaving educated girls are very important for every human qualities as diligence, perseverance, and patience, to develop natural intelligence, smyakalku and ingenuity.
The museum contains items for the farm, the instruments of labor, which can be found in almost every peasant's hut. The greatest interest is a collection of tools for weaving, items for care of clothes and linens, as well as own tissue. We have a tablecloth, napkins, curtains, bedspreads, sermyaga and other products.
It is collected in a small collection exposure towels. Woven towels are often decorated with embroidery. To do this, we use a different thread color. There are two ways embroidery: stitch (whole thread) and Cross, if the image consists of a plurality arranged in a specific order of crosses. In most cases, towels vyshyvalisya flowers that complement the branches with leaves, rarely vyshyvalisya berries, ornamental birds. The ends of the towel off with lace - sophisticated and beautiful crocheting, which had the edge in the form of teeth. The ends of the towel can be decorated with elongated filaments which cross interwoven, tied in small zhgutsiki. Towels are true works of art of the peasant, a clear indication of natural talent and skill of the Belarusian rural women.
It is known that in order to produce linen fabrics, needed a lot of work. It was a very complicated process. Everyone knows that if the fabric was ready, it had to whiten and stroke. In those days it was not easy to do, too. We use iron rocking chairs made of wood. Linen nakruchvalasya on rolling pin and adprasovvalasya. But the advent of coal irons easier case. Iron was heated with charcoal, which was taken from the oven. Ironed clothes festive best. A mundane and underwear, mainly ilyanuyu, smooth using a Rolling Pin.