Настаўнік, якога чакаюць...
Педагагічны стаж: 35 гадоў
Катэгорыя: вышэйшая
Педагагічны дэвіз: "Удасканальвай сябе, і ўсё, што ты будзеш рабіць, будзе імкнуцца да дасканаласці"
Педагагічны стаж: 17 гадоў
Катэгорыя: вышэйшая
Педагагічны дэвіз: "Вучыць з душой, выхоўваць з любоўю"
Педагагічны стаж: 9 гадоў
Катэгорыя: першая
Педагагічны дэвіз: "Люблю тое, што выкладаю, і тых, каму выкладаю"
Настаўнік мовы беларускай!
Ты кожны дзень ідзеш у школу
Імгненнем зоркі сцежкай вузкай,
Паміж нябёсамі і долам.
Вучыць дзяцей імкнешся сэрцам,
Адданы роднай мове, слову.
Ім пекануць можаш, як перцам,
І пахваліць так адмыслова.
Нішто без працы не далося.
А лёс настаўніка не з лёгкіх -
На ніве ведаў жаць калоссе
Сярод палёў ад бур палёглых.
Збіраў пачуцці ты ў каханне,
У разнамоўі ўзорваў межы,
Каб змог знайсці выратаванне
З нас кожны ў мове, як у ежы. (Людміла Воранава)