Былым вучням
Што мацней за дружбу на свеце?-
Ну, напэўна, любоў, няйначай.
Нашы вучні, як нашы дзеці,-
Мы заўсёды вас рады бачыць.
І калі праз гады сустракаем
Вас, прыгожых, разумных, шчырых,
Мы, здаецца, сябе правяраем:
Ці далі вам для ўзлёту крылы?
Ці змаглі пасеяць у душы
Дабрыню, цярплівасць,спагаду…
Час нялёгкі,прызнацца я мушу,
Мы ж за вас, нашы вучні, рады.
Праляцелі гады-імгненні,
Як закончылi клас за класам
Ваша слаўнае пакаленне
Вучняу школы нашай Лашанскай.
А за партамi ужо вашы дзеткi,
Так знаёмы нам iхнiя тварыкi.
Толькi прозвiшчы часам iншыя,
А назваць нам iх хочацца- вашымi
Хай для ўсіх, хто душой багаты,
Сонца шчодра дарогу асвеціць.
Вас віншую з ан-лайн сустрэчай,
Дарагія дарослыя дзеці!
Вечер встречи выпускников 2022
Государственное учреждение образования "Учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа аг.Лошаны"
Сайт школы - https://loshany.schools.by/