Тэма: "Скланенне займеннікаў 2-й асобы"

Падручнік:

  1. Чытанне сказаў. Дапаўненне іх рознымі формамі асабовага займенніка "ты" (практ. 90, с. 55).

  2. Аналіз табліцы скланення займеннікаў 2-й асобы (практ. 91, с. 55). Знаёмства з сінтаксічнай функцыяй асабовых займеннікаў у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 55).

  3. Аналіз фармулёўкі правіла. Чытанне верша. Гутарка па змесце. Якім членам сказа выступаюць асабовыя займеннікі ў сказах. Вызначэнне склону займенніка "ты" ў сказах. (практ. 92, с. 56).

  4. Вызначэнне склону займенніка "вы" ў пытальных сказах. Вусныя адказы на пытанні.

  5. Запіс трох сказаў на выбар (практ. 93, с. 56).

  6. Знаёмства з правілам ужывання займенніка "Вы" і яго форм пры ветлівым вусным і пісьмовым звароце да незнаёмых або старэйшых людзей у працэсе аналізу інфармацыі рубрыкі «Завяжы вузялок!» (с. 57).

  7. Складанне пісьмовага запрашэння для настаўніка на выпускны ранішнік (практ. 94, с. 57).

  8. Дапаўненне словазлучэнняў патрэбнай склонавай формай займенніка "ты". Вызначэнне склону займенніка ў словазлучэннях. Складанне сказа з адным словазлучэннем на выбар (практ. 95, с. 57)

  9. Зрабі практыкаванне 96, стар.58.