Тэма: Мясціна, дзе я жыву. Мая краіна.

Старонка 46 (падручнік)

  • Гутарка па малюнку.

  • Дэманстрацыя друкаваных літар І, і. Чытанне слоў з гэтымі літарамі.

  • Вуснае паведамленне па малюнку з апорай на прачытаныя словы.

  • Дыялог «На якой ты вуліцы жывеш?».

Старонка 47 (падручнік)

  • Верагоднаснае прагназаванне зместу па малюнках. Успрыманне тэксту на слых, адказ на актывізуючыя пытанні.

  • Гутарка па праслуханым.

  • Пастаноўка пытанняў па змесце праслуханага тэксту.

  • Чытанне слоў. Устанаўленне іх сэнсавай сувязі з праслуханым тэкстам.

  • Праглядавае чытанне тэксту з мэтай пошуку слоў з літарамі І, і, чытанне гэтых слоў.

  • Падрыхтоўка і чытанне тэксту ўголас па сказах. Узаемаацэнка чытання.

  • Адказ на пытанні па змесце прачытанага тэксту.