Віртуальная квэст-экскурсія
Сардэчна запрашаем у свет новага і цікавага!
Полацк лічыцца адным з самых старажытных гарадоў Беларусі. Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862 годам, аднак археалагічныя раскопкі на полацкім гарадзішчы, праведзеныя ў 2007 годзе Д. В. Дукам, паказалі, што гарадзішча было заселена ўжо ў 780 годзе.
Нават герб Полацка «кажа» аб мінулым: трохмачтавае судна з сярэбранымі ветразямі рассякае хвалі. За сваю гісторыю Полацк перажыў уварванне вікінгаў, паспяхова супрацьстаяў крыжакам, шмат разоў быў акупаваны рознымі заваёўнікамі. Але ўдалае месцазнаходжанне на адным з маршрутаў вялікага гандлёвага шляху яго заўсёды ратавала. І хоць былой велічы ўжо няма, Полацк з'яўляецца буйным горадам па мерках Беларусі, у ім пражывае больш за 85 тысяч чалавек.
Полацк размешчаны ў маляўнічым месцы Віцебскай вобласці, дзе рака Палата ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Горад часта называюць музеем пад адкрытым небам, бо на невялікай плошчы 41 км² сканцэнтравана шмат старадаўніх будынкаў. Гэта і знакаміты Сафійскі сабор, і лютэранская Кірха, і Домік Пятра. Сёння Полацк лічыцца культурным цэнтрам Беларусі.