Музеі з'яўляюцца скарбонкамі чалавечай памяці. Яны захоўваюць у сабе, вывучаюць і прапагандуюць гісторыка-культурную спадчыну , далучаюць людзей да акаляючага свету, культуры. Музеі, якія знаходзяцца ў навучальнай установе, выконваюць не толькі культурна-асветніцкую работу. Яны таксама з'яўляюцца цэнтрамі па грамадска-патрыятычнаму выхаванню. Выкарыстоўваючы канкрэтны матэрыял, факты, можна ўздзейнічаць на фарміраванне светаўспрымання навучэнцаў, выхоўваць патрыятызм, духоўнасць, грамадзянскую пазіцыю. Дзякуючы гэтаму маладыя людзі атрымліваюць магчымасць арыентавацца ў гістарычным і культурным асяроддзі, быць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі сваёй краіны.
На сайце калледжа дзейнiчае вiртуальны музей https://jgplso.by/jgpl.html