Готыка
Калі храм імкнецца ўверх,
Калі ў ім ёсць аркі, вежы,
Вітражы ў стральчатых вокнах –
Ён да готыкі належыць.
Ампір
Калоны і вокны, спакой і прастор,
Багацце і веліч, і строгія формы.
Усё гэта ампір – імператарскі стыль.
Пра гэта, сябры,
вам карысна запомніць!
Класіцызм
Роўныя лініі, строгія формы,
Купал класічны, класічны фасад.
Стыль класіцызму –
ён стрыманы, роўны.
Хоць і прыгожых дэталяў тут шмат.
Барока
Барока. Якое прыгожае слова!
Цудоўная ракушка быццам бы тут.
А ў архітэктуры –
адсутнасць прамога.
І шмат завіткоў – мудрагелісты цуд!
Псеўдарускі стыль
Купалы-цыбулькі, вежы-барабаны.
Усё так урачыста і прыгожа там.
Быццам апранулі дзяўчат у сарафаны -
Вось як выглядае псеўдарускі храм.