Гродзеншчына – цікавы і спецыфічны рэгіён, размешчаны на скрыжаванні народаў і рэлігій. Здаўна тут сяліліся католікі і праваслаўныя, яўрэі і татары. Разнастайны і сённяшні канфесійны склад насельніцтва Гродзеншчыны. Тут пражываюць прадстаўнікі шасці рэлігійных накірункаў. Пераважаючымі з’яўляюцца каталіцтва і праваслаўе.
Этнічная і канфесійная стракатасць праявілася ў архітэктурных асаблівасцях рэгіёна.
А ці ведаеце вы, якая царква на Гродзеншчыне найбольш старажытная? А які касцёл самы малады? Ці вядома вам, у якім населеным пункце існуе сінагога? А ў якіх архітэктурных стылях пабудаваны храмы Гродзеншчыны?
Запрашаем вас у захапляльнае падарожжа па культавых пабудовах Гродзеншчыны, у час якога вы знойдзеце адказы на гэтыя пытанні і не толькі!