Профіль музея - гістарычны. Заснаваны музей у 1985 годзе, а ў 2005 годзе атрымаў новае жыццё. Змянілася экспазіцыя музея. Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю самой вёскі Гнезна.
Вёска Гнезна размешчана ў некалькіх кіламетрах на паўдневы захад ад Ваўкавыска. Калі ўзнікла вёска - невядома, пачатак яе гісторыі губляецца ў глыбіні вякоў (некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што яна існавала яшчэ ў дахрысціянскія часы). 3 тых часоў захавалася тут некалькі будынкаў, якія маюць гістарычную каштоўнасть. У іх ліку касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў першай палове VI стагоддзя ў стыле позняй готыкі. Лёс унікальнага храма цесна звязаны з жыццём Гнезна.
Сярод каменных будынкаў выдзяляецца жылы дом уладальнікаў маёнтка Тарасовічаў, пабудаваны ў другой палове XIX стагоддзя па праекту архітэктара А. Гарадзецкага. Гэты будынак працягвае сваё жыццё і сёння. 3 мінулых часоў засталася таксама невялікая пабудова былой лядоўні. Многія будынкі, якія ўваходзілі ў комлпекс сядзібы, а таксама тыя, што размяшчаліся на прылягаючай да яе тэрыторыі не захаваліся.
У нашым музеі прадстаўлены таксама раздзел "Этнаграфія Гнезна". У цэнтры экспазіцыі размешчаны беларускі нацыянальны жаночы касцюм. Яго ўпрыгожвае вышыўка крыжам у чырвона-чорных танах. Прадметам гонару гаспадынь з’яўляліся рушнікі, ўпрыгожаныя вышыўкай і карункамі. У экспазіцыі таксама прадстаўлены прадметы дамашняга быту, якія сяляне выкарыстоўвалі ў сваім побыце. А гэты стэнд экспазіцыі гаворыць аб тым, што ў Гнезна квітнела кавальская справа. Раздзел этнаграфіі музея дае ўяўленне аб тым, як жылі продкі цяперашніх жыхароў Гнезна.
Аб удзеле гнезнаўцаў у Вялікай Айчыннай вайне расказвае экспазіцыя музея "Подзвігу народа - жыць у вяках". Разарваная пяціканцовая зорка сімвалізуе канец мірнага жыцця людзей і пачатак вайны. 22 чэрвеня 1941 года межы СССР былі парушаны войскамі фашысцкай Германіі. Усе людзі ўсталі на абарону сваёй Радзімы. Жыхары нашай вёскі таксама не засталіся ў баку. Яны і на франтах, і ў тыле набліжалі перамогу. На стэндзе мы бачым фотаздымкі гэтых людзей:
Сярод экспанатаў музея іх асабістыя рэчы і ўзнагароды. Зубкову Васілю Генадзьевічу прысвечаны стэнд "Дарогамі барацьбы". Гэты чалавек прайшоў дарогамі вайны ад Полацка да Берліна, а ў цяжкія пасляваенныя гады падымаў з руін разбураную гаспадарку. У Гнезна ён узначальваў МТС, а потым стаў першым дырэктарам саўгаса, з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
3 часоў вайны засталіся нямыя сведкі тяжкіх баёў: асобныя часткі арудый, гільзы, патроны, міны, асабістыя рэчы воінаў, кусок рэльсы сімвалізуе рэльсавую вайну.
Але гісторыя не стаіць на месцы. Разбуранае вайной жыццё неабходна было адраджаць. Таму наступны раздзел экспазіціі расказвае аб стварэнні ў 1959 г. саўгаса Гнезна, а на гэтых фотаздымках 50-60-х г.г. людзі, якія стаялі ля вытокаў арганізацыі саўгаса і сваёй працай зрабілі многа для развіцця гаспадаркі.
Падаўжае гэты раздзел экспазіцыі стэнд "Працоўныя будні Гнезна", дзе размешчаны фотаздвімкі таго ж часу.
Безумоўна, мы не маглі не адлюстраваць у музеі гісторыю нашай школы, якая пачала адлік свайго часу з 1902 года, і ўяўляла сабой тады невялікую школу пры касцёле. Сёння вы можаце ўбачыць самі, якая яна маладая, утульная і прыгожая.
Гэты стэнд сімвалізуе дрэва, дзе ствол - гэта настаўнікі, а галінкі - вучні, выпускнікі школы.
Вучнямі і настаўнікамі нашай школы састаўлены летапіс школы, дзе адлюстравана яе гісторыя ад першых дзён стварэння да сучаснасці.