Дзяцінства і юнацтва.
Складаецца са стэнда і выставачных вітрын.Тут размешчаны копіі фотаздымкаў бацькоў і блізкіх Я.Купалы, самога паэта ў 8-гадовым узросце і ў юнацтве; фота першай настаўніцы і настаўніка з Бяларуцкага вучылішча; фотакопіі рукапісаў вершаў Я.Купалы гэтага перыяду і вокладкі першага зборніка. Асабліва каштоўна фотакопія нумара газеты “Северо-Западный край”, дзе быў змешчаны першы верш паэта “Мужык”. У вітрыне можна ўбачыць сапраўдную жалейку, кнігі , што распавядаюць пра гэты перыяд у жыцці паэта, копіі работ мастакоў, прысвечаных Я.Купалу.
Вільня-Пецярбург-Вільня.
Таксама складаецца са стэнда і выставачных вітрын. Тут размешчаны фотакопіі рукапісаў і вокладак зборнікаў паэта, фота Я.Купалы гэтага перыяду, сумеснае фота яго са студэнтамі беларускімі, з тэатральным калектывам, з Уладзіславай Луцэвіч. У вітрынах- копіі фотаздымкаў тэатральных пастановак па п’есах Купалы, кнігі з творамі паэта, напісанымі ў гэты час.
Мінскі перыяд.
Распавядае пра жыццё паэта з 1919 года да савецкага часу. Тут змешчаны копіі Дэкрэта аб зямлі і Дэкрэта аб міры, фотакопія пасведчання аб наданні Купалу звання Беларускага Народнага паэта; фота Купалы таго часу, сумеснае фота з пісьменнікамі- маладнякоўцамі, з папулярнымі пісьменнікамі таго часу, фота рукапісаў , ліста да М.Горкага, вокладак зборнікаў Купалы, выдадзеных у гэты час. Асаблівую каштоўнасць мае копія афішы чытацкай канферэнцыі 1930 года , якая праводзілася ў Мазыры пры ўдзеле Я.Купалы.
Ляўкі.
Яшчае фота Купалы гэтага часу, фота дачы ў Ляўках і ўласнага аўтамабіля паэта; сумеснае фота з Я. Коласам, П.Броўкам, М.Лыньковым, якія былі частымі гасцямі ў Ляўках; копіі рукапісаў, вокладак кніг паэта гэтага перыяду. Каштоўнай з’яўляецца фотакопія старонкі з кнігі “Хлопчык і лётчык” з подпісам маці Ю.Гагарына (гэта быў любімы твор касманаўта, які ён браў з сабой у палёт).
Гады вайны.
Распавядае пра жыццё паэта з 1941 года і да смерці. Тут змешчана фотакопія Пастановы аб наданні Сталінскай прэміі, нумара газеты “Савецкая Беларусь” з паведамленнем аб смерці паэта, тэлеграмы; копія фота Я.Купалы з пісьменнікамі, пахавання паэта і перазахавання ў Мінску. Асабліва каштоўнай з’яўляецца копія рукапісу апошняга незавершанага твора паэта.
Купала дзецям.
Прадстаўляе дзіцячыя вершы паэта . Тут змешчаны копіі вокладак дзіцячых кніжак Я.Купалы, пададзены цалкам верш “Алеся”. У вітрыне – дзіцячыя кнігі Я.Купалы сучасных выданняў і датаваныя першымі пасляваеннымі гадамі.
Навекі ў памяці.
Яшчае фотакопіі помнікаў Я.Купалы ў розных краінах, памятных манет і марак з выявай паэта.
Мінулае і сучаснае гімназіі.
Распавядае гісторыю стварэння навучальнай установы і надання ёй ганаровага імя Я.Купалы. Тут змешчаны фотаздымкі мінулага і сучаснага жыцця гімназіі. Асабліва каштоўным з’яўляецца фотаздымак С.Палуяна у дзяцінстве- былога навучэнца Мазырскай прагімназіі і лепшага сябра Я.Купалы. У вітрынах – выстава падарункаў музею. Тут найбольш каштоўны шматтомнік паэта, атрыманы ў дар ад яго пляменніцы Я.Раманоўскай ; кніга з даравальным подпісам І.Навуменкі, а таксама ліст ад І.Навуменкі, адрасаваны нашай гімназіі. Раздзел дапаўняецца стэндам “Купалавы запаветы”, дзе падаецца самая актуальная інфармацыя : навіны аб удзеле членаў савета музея і клуба “Купалінка” ў навукова-практычных канферэнцыях, экскурсіях; значныя падзеі Купалаўскіх чытанняў, лепшыя літаратурныя творы навучэнцаў. Інфармацыя ўвесь час абнаўляецца.
Куток сялянскай хаты.
Уяўляе сабой этнаграфічны куток, у якім прадстаўлены прадметы побыту канца 19 пачатку 20 стагоддзя. Гэты раздзел створаны, каб пашырыць уяўленне пра тое асяроддзе, у якім нарадзіўся паэт і правёў сваё дзяцінства . Ён дапаўняе змест раздзела “Дзяцінства і юнацтва”.