Кантрольная работа

Крэтырыі ацэнкі кантрольнай работы


  • З прапанаванага спіска выбраць мноства, якое можа (ці не можа) быць абсягам вызначэння цотнай (або няцотнай) функцыі.(1 бал)

  • Вызначыць для дадзенай функцыі ці правільна знойдзена значэнне функцыі пры зададзеным значэнні аргумента.(2 балы).

  • Вызначыць для дадзенай функцыі, ці належыць яе графіку пункт з зададзенымі каардынатамі.(3 балы).

  • Знайсці нулі функцыі, зададзенай аналітычна.(4 балы).

  • Пабудаваць графік функцыі з дапамогай пераўтварэння графіка элементарнай функцыі.(5 балаў).

  • Знайсці нулі, прамежкі знакапастаянства і прамежкі манатоннасці для функцыі, зададзенай графічна.(6 балаў).

  • Знайсці прамежкі знакапастаянства для функцыі, зададзенай аналітычна.(7 балаў.)

  • Знайсці абсяг вызначэння для функцыі, зададзенай аналітычна.(8 балаў).

  • Скарыстацца ўласцівасцю цотнай(або няцотнай) функцыі для знаходжанняя яе зададзеных значэнняў аргумента. (9 балаў).

  • Знайсці мноства значэнняў для функцыі, зададзенай аналітычна. (10 балаў)