Табе, зямля, адданыя сыны!
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня для вучняў IX-XI класаў (гісторыя, літаратура, культура)
Материал опубликован 14.03.2021 года
МЭТА: пашырыць веды школьнікаў пра свой родны край, выдатных дзеячаў, паказаць узаемасувязь культуры, гісторыі і літаратуры; развіваць вобразнае і лагічнае мысленне; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, абуджаць цікавасць да вывучэння гісторыі краіны.
Скачать разработку
Открыть разработку на Google Диске
Скачать отдельно:
.ppt | Табе, зямля, адданыя сыны! (прэзентацыя) (5 МБ | PowerPoint)
.docx | Табе, зямля, адданыя сыны! (24 КБ | Word)
ЗНАЁМСТВА З УМОВАМІ ГУЛЬНІ: Удзел у конкурсе могуць прымаць дзве-тры каманды. Вядучы знаёміць удзельнікаў з намінацыямі і кароценька дае інфармацыю пра кожную.
Пасля адбываецца жэрэб’ёўка. Тая каманда, якая атрымала права першага выбару, называе намінацыю і бал. Вядучы зачытвае пытанне, якое адпавядае выбранаму балу. Калі каманда дае правільны адказ, то атрымлівае бал і працягвае гульню. Калі каманда памыляецца, то гульня пераходзіць да другой. Пераможцам становіцца тая каманда, якая атрымала большую колькасць балаў.
НАМІНАЦЫІ
СТАРАЖЫТНЫ ЛЕТАПІС
10 Ён быў старэйшым сынам у княжацкай сям’і. Не пабаяўся пайсці супраць бацькі і заступіўся за маці са словамі: “Забі спачатку мяне, тата!” За гэта ў 987 годзе быў высланы да вытокаў Свіслачы, дзе заснаваў горад, які быў названы яго імем. Успомніце імя князя. (Ізяслаў, сын Рагнеды)
20 Смелы воін і разумны палітык. Пры яго княжанні Вялікае княства Літоўскае дасягнула найбольшых граніц і вяло адносна незалежную палітыку. Час яго кіравання гісторыкі называюць “залатым векам”. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму радкі ў паэме “Песня пра зубра”. Аўтар пісаў: “Строга і крута судзіў, і пры тым справядліва…”. Як звалі гэтага чалавека? (князь Вітаўт)
30 Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) - першай канстытуцыі ў Еўропе. Успомніце імя і прозвішча гэтага чалавека. (Леў Сапега)
40 Сын мелкага шляхціча з - пад Брэста, валодаў пяццю мовамі, маляваў, сачыняў музыку, вывучаў артылерыю і архітэктуру. Удзельнік і кіраўнік паўстання 1794 года за незалежнасць народаў Польшчы і Беларусі. Быў удзельнікам рэвалюцыйных падзей у Амерыцы, за незалежнасць Злучаных Штатаў, і Еўропе, за што атрымаў мянушку – Герой двух кантынентаў. Памёр далёка ад радзімы ў Швейцарыі ў 1817 годзе. Хто гэта асоба? (Тадэуш Касцюшка)
50 Адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў, публіцыст, паэт. У 1862 годзе распачаў выпуск першай газеты на беларускай мове пад назвай “Мужыцкая праўда”. Яму належаць словы: “..не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народа”. Пра каго ідзе гаворка? (Кастусь Каліноўскі)
ГЕРАІЧНАЯ БЕЛАРУСЬ
10 Гэта вёска знаходзілася недалёка ад Мінска. 22 сакавіка 1943 года 149 жыхароў былі зажыва спалены і расстраляны нямецкімі карнікамі. У 1969 годзе на месцы спаленай вёскі быў заснаваны мемарыяльны комплекс. Пра якое месца ідзе гаворка? (Хатынь)
20 Яна першая прыняла на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх войск. На працягу тыдня гарнізон стрымліваў націск фашыстаў. Пасля таго, як немцам удалося авалодаць галоўнымі ўмацаваннямі, яе абаронцы працягвалі змагацца на асобных участках ва ўмовах недахопу вады, харчавання, боепрыпасаў і медыкаментаў. У 1965 годзе ёй было прысвоена званне “герой”. Успомніце поўную назву гэтага мемарыяльнага комплекса. (Брэсцкая крэпасць-герой)
30 Яго маці немцы казнілі ў 1941 годзе. Разам з сястрой хлопчык пайшоў у партызаны. Там ён хадзіў у разведку, падрываў эшалоны. У 1943 годзе быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. У маі 1944 года, вяртаючыся з разведкі разам са сваім камандзірам, натрапіў на засаду. Калі скончыліся патроны, узарваў сябе разам з немцамі. У вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна яму ўстаноўлены помнік. Назавіце імя піянера-героя. (Марат Казей)
40 Герой Савецкага Саюза. У гады Вялікай Айчыннай вайны арганізаваў партызанскі атрад. З 1942 года камандзір 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Пад яго кіраўніцтвам былі арганізаваны знакамітыя “Віцебскія (Суражскія) вароты”. 14 лютага 1942 года гітлераўцамі былі расстраляны яго дзеці. Успомніце, як партызаны называлі свайго камандзіра. (Бацька Мінай. Мінай Піліпавіч Шмыроў)
50 Ноччу падпольшчыца запусціла часавы механізм міны, якая сработала ў 00. гадзін 40 хвілін 22 верасня 1943 года. У выніку - загінуў гауляйтар Вільгельм Кубе. Гітлер аб’явіў яе сваім уласным ворагам. Хто гэта жанчына? (Алена Мазанік)
ЛІТАРАТУРА І ТЭАТР
10 Гэты найстарэйшы беларускі тэатр знаходзіцца ў Мінску. У 1944 годзе яму было прысвоена імя вялікага беларускага паэта і драматурга. У 1955 годзе - званне “Акадэмічнага”, а ў 1993 годзе прысвоены статус “Нацыянальны”. Назавіце поўную назву тэатра. (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы)
20 Упершыню п’еса была пастаўлена 27 студзеня 1913 года ў Вільні ў рабочым клубе “Сокал” Беларускім музыкальна-драматычным гуртком. У Пецярбургскім клубе “Пальма” п’еса была пастаўлена 9 лютага 1913 года. А ролю галоўнай гераіні выканала Паўліна Мядзёлка. Успомніце назву п’есы і імя яе аўтара. (“Паўлінка” Янка Купала)
30 У канцы 1840-х гадоў ён арганізаваў прафесійны тэатр у сваім маёнтку Люцынка. Акцёры паказвалі п’есы на польскай і беларускай мовах, некаторыя з іх суправаджаліся музыкай Станіслава Манюшкі. У пастаноўках прымаў удзел і сам арганізатар, і члены яго сям’і, і суседзі, і вучні мясцовай школы. Першы тэатральны паказ у Мінску быў дадзены 9 лютага 1852 года. Назавіце імя і прозвішча гэтага дзеяча? (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)
40 Тэатр стаў папулярным у часы барока. Яго ўзнікненне звязана са святкаваннем Нараджэння Хрыстова і Хрышчэння. У 18 стагоддзі выканаўцамі роляў сталі простыя людзі. Спектаклі ладзіліся ў драўляных аднапавярховых або двухпавярховых скрынях з лялькамі. Як называлі гэты тэатр? (Батлейка)
50 Камедыя ўпершыню была пастаўлена на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купала ў 1939 годзе. Яна і сёння жыве на тэатральных падмостках. Назва п’есы ўтрымлівае частку вядомай прыказкі, якая азначае, што не трэба заўчасна святкаваць перамогу і смяяцца. Успомніце назву камедыі. (Кандрат Крапіва “Хто смяецца апошнім”)
НЕЗАБЫТЫЯ ПАДЗЕІ І ЛЮДЗІ
10 У якім годзе выйшла ў свет першая друкаваная кніга Францыска Скарыны? (1517)
20 Гэта бітва адбылася 15 чэрвеня 1410 года. Польскі кароль Уладзіслаў Ягайла ІІ і кіраўнік Вялікага княства Літоўскага князь Вітаўт перамаглі войска Тэўтонскага ордэна. Пад якой назвай увайшла ў гісторыю гэта бітва? (Грунвальдская бітва)
30 Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх твораў пра вайну. Зіна Гімпелевіч напіша: “У яго … няма ні адной выдуманай сітуацыі. Усё толькі з вопыту выстраданага ім самім, яго пакаленнем, яго супляменнікамі.”. Каму з беларускіх пісьменнікаў адрасаваны гэтыя словы? (Васілю Быкаву)
40 Гэтага пісьменніка называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Ён аўтар казкі “Нямоглы бацька” і рамана “Каласы пад сярпом тваім”. У Віцебску яму пастаўлены помнік з надпісам “Быў. Ёсць. Буду...” Назавіце імя і прозвішча гэтага чалавека. (Уладзімір Караткевіч)
50 Якую назву насіла аперацыі па вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў? Вядома, што сваю назву яна атрымала ў гонар вялікага палкаводца Айчыннай вайны 1812 года. (“Багратыён”)
БЕЛАРУСЬ У ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
10 Даўным-даўно напалі ворагі на адзін горад і ператварылі яго ў руіны. Прайшоў час, і зноў на нясвежым месцы пасяліліся людзі. І далі назву гораду. Якую назву атрымаў горад? (Нясвіж)
20 Там, дзе сёння стаіць горад, некалі было месца для ахвярапрынашэнняў . Стагоддзямі сюды прыходзілі людзі, неслі ахвяры багам. Аднойчы з неба пачуўся крык, які загадаў людзям хрысціцца. Ад гэтага крыка і пайшла назва горада… Якую назву атрымаў горад? (Крычаў)
30 Аднойчы па рацэ Нёман плыў караван багатага купца. І прыйшоў на карабель старац, які папярэдзіў аб набліжэнні гразы. Не паверыў купец старцу, не захацеў прывязаць судны да дрэў, валуноў. Прагнаў чалавека. А на наступны дзень сведкі ўбачылі страшную карціну: на беразе валяліся разбітыя караблі і мёртвыя людзі. І наказаў старац на гэтым месцы стаўбы магучыя ставіць, каб помнілі, пра тое, што можа здарыцца. І караблі свае да слупоў дубовых прывязываць. З часам людзі, якія плылі па Нёману, сталі казаць: “Вось даплывём да стаўбоў, там прывяжымся і адпачнём. Пра якое месца казалі падарожнікі? (Стаўбцы)
40 Вёз купец на калёсах свой тавар у Літву ды загруз у багністых балотах. Пачаў абдзіраць бяросту і засцілаць ёю гаць. Потым пабудаваў на гэтым месцы каплічку. Да той каплічкі, як да святога месца “на бярэсце” , пачалі сыходзіцца людзі і будаваць горад. Якую назву зараз носіць горад ? (Брэст)
50 Яна нарадзілася ў знатным родзе магнатаў і стала першай беларускай каралевай. Была атручана Бонай Сфорца. Зараз яе прывід блукае па Нясвіжскаму замку. Назавіце імя і прозвішча гэтай жанчыны. (Барбара Радзівіл, Чорная панна Нясвіжа)
Интерактивно-познавательную игру разработала Елена Михайловна Лебедева, учитель белорусского языка и литературы.