Вучэбны праект «Героі беларускіх міфаў» з’яўляецца ўнутрыкласным, бо патрабуе ўдзелу навучэнцаў аднаго класа, і міжпрадметным, паколькі аб’ядноўвае матэрыял чатырох прадметных галін: беларускай мовы, літаратурнага чытання, выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання. На яго рэалізацыю адведзена 3-4 вучэбныя тыдні.
Праект прызначаны для навучэнцаў пачатковых класаў. Праект улічвае ўзроставыя асаблівасці навучэнцаў, накіраваны на фарміраванне асабістых вынікаў, рэгулятыўных, пазнаваўчых і камунікатыўных вучэбных дзеянняў.
Беларуская міфалогія практычна не прадстаўлена у вучэбных дапаможніках для пачатковай школы. Разам з тым, веданне беларускай міфалогіі спрыяе фарміраванню лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў.
Прапанаваны праект праз актыўную пазнавальную, творчую і гульнёвую дзейнасць дазваляе:
праз арганізацыю самастойнай даследчай дзейнасці па вывучэнні фальклорных твораў паказаць навучэнцам важнасць ведаў пра народную культуру;
удасканальваць уменні даваць характарыстыку персанажу;
уключыць у самастойную дзейнасць па атрыманні ведаў навучэнцаў з розным узроўнем падрыхтоўкі, забяспечыць актыўную пазіцыю ўсіх навучэнцаў класа;
паказаць навучэнцам каштоўнасць народнай культуры, фарміраваць патрэбу ў чытанні фальклорных твораў, выхоўваць пачуццё патрыятызму;
вырашыць сучасную праблему дэфіцыту зносін паміж равеснікамі, дзецьмі і бацькамі, паколькі ў праекце ўдзельнікі будуць дапамагаць адзін аднаму, бацькі таксама будуць ўключаны ў зносіны з дзецьмі па праекце, што спрыяе стварэнню ў класе атмасферы супрацоўніцтва, узаемадапамогі і таварыства;
дапамагчы навучэнцам авалодаць рознымі спосабамі пошуку інфармацыі ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі;
развіваць творчыя здольнасці навучэнцаў, фарміраваць пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах і ўласнай паспяховасці, што важна для выхавання гарманічнай асобы.
Беларуская мова
Літаратурнае чытанне
Выяўленчае мастацтва
Працоўнае навучанне
1 – 4 класы
3 – 4 тыдні
Мэты праекта: атрыманне ведаў пра беларускую міфалогію, пашырэнне кругагляду, фарміраванне камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў (развіццё правільнага вуснага маўлення як маналагічнага, так і дыялагічнага), лінгвакультуралагічнай кампетэнцыі, фарміраванне маральных і эстэтычных пачуццяў, а таксама развіццё здольнасцей да творчай дзейнасці
Асабістыя вынікі:
· усведамленне самабытнасці беларускай культуры;
· развіццё матывацыі да атрымання новых ведаў;
· разуменне значнасці пазітыўнага стылю зносін і развіццё навыкаў супрацоўніцтва;
· развіццё самастойнасці і адказнасці;
Метапрадметныя вынікі:
· уменне планаваць і ацэньваць вучэбныя дзеянні ў адпаведнасці з задачай, знаходзіць сродкі для яе здзяйснення;
· асваенне пачатковых форм саманазірання і самаацэньвання;
· выкарыстанне пачатковых форм пошуку, збору і апрацоўкі інфармацыі;
· гатоўнасць слухаць субяседніка, выкладаць свае меркаванні, вырашаць спрэчкі і канфлікты, дамаўляцца адзін з адным;
Прадметныя вынікі:
· веды пра міфічных істот;
· уменне характарызаваць міфічных істот.
Асновапалагальнае:
У каго верылі нашы продкі?
Праблемныя:
Якія загадкавыя істоты жылі побач з чалавекам?
Чаму нашы продкі верылі ў герояў міфаў?
Ці ўсе героі міфаў дапамагалі людзям?
Вучэбныя:
Хто быў героем беларускіх міфаў?
Дзе жылі героі беларускіх міфаў?
Што ахоўвалі героі беларускіх міфаў?
Якімі ўяўлялі герояў міфаў нашы продкі?
Як нашы продкі кантактавалі з героямі міфаў?
Як трэба было сябе паводзіць пры сустрэчы з міфічнымі персанажамі?ан
I тыдзень
Уводная прэзентацыя.
Размеркаванне работы паміж членамі групы.
Падвядзенне вынікаў І тыдня.
· Вуснае ацэньванне.
· Дзённік групы.
II–III тыдзень
Вуснае самаацэньванне і ўзаемаацэньванне, актуальны інструктаж.
Ацэнка дзейнасці ўдзельнікаў праекта: самаацэньванне, узаемаацэньванне.
· Ліст ацэньвання групы і педагога.
· Ліст самаацэньвання.
IV тыдзень
Падвядзенне вынікаў праекта. Ацэнка выступлення груп.
· Кантрольны ліст ацэньвання.
· Ліст рэфлексіі.
Ацэньванне дзейнасці навучэнцаў здзяйсняецца па трохбальнай шкале з мэтай спрошчання падлікаў і эканоміі часу пры падвядзенні вынікаў, паколькі асабісты бал удзельнікаў і бал групы складваецца з некалькіх агульных балаў: асабістага бала ўдзельніка ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэньвання, бала за выкананне віктарыны, бала, пастаўленага настаўнікам і групай удзельнікаў, бала самому сабе. Акрамя таго, агульны бал групы скаладаецца з сумарнага асабістага бала кожнага і бала за выступленне групы. У трохбальнай сістэме «3 балы» – вельмі добра, «2 балы» – добра, а «1 бал» – «можна лепш», адзнакі «кепска» няма ўвогуле, значыць, можна прыкладаць намаганні, імкнуцца да лепшага выніку, што спрыяе стварэнню камфортных умоў і дазваляе захаваць псіхічнае здароўе навучэнцаў.
У праекце выкарыстоўваюцца наступныя метады ацэньвання:
матывацыйнае ацэньванне ў працэсе работы;
самаацэньванне;
унутрыгрупавая ацэнка вучняў;
узаемаацэнка работы іншымі групамі;
экспертная ацэнка настаўніка;
ацэнка журы;
выніковая ацэнка.
Да работы над праектам
Уводная прэзентацыя
Інструкцыі і памяткі
Вучні працуюць над праектам і выконваюць заданні
Ліст самаацэньвання
Ліст ацэньвання групы і педагога.
Вуснае ацэньванне і актуальны інструктаж
Дзённік групы
Пасля завяршэння работы над праектам
Віктарына «Што мы ведаем пра герояў беларускіх міфаў?»
Кантрольны ліст ацэньвання.
Ліст рэфлексіі.
Для выканання праекта навучэнцы павінны:
ведаць, што такое фальклорны твор, что такое міфы;
умець характарызаваць персанажаў;
мець першапачатковыя навыкі работы на камп’ютары (мець уяўляенне пра аперацыйную сістэму і офісныя праграмы, тэкставы рэдактар, рэдактары электронных табліц і прэзентацый).
- Пастаноўка мэт і задач праекта.
- Фармулёўка асновапалагальнага пытання.
У каго верылі нашы продкі?
- Вызначэнне тэм для даследавання.
- Стварэнне стартавай прэзентацыі для навучэнцаў і бацькоў.
- Распрацоўка інструкцый для груп.
- Выступленне на бацькоўскім сходзе на тэму «Роля метада праектаў у адукацыйным працэсе».
- Дэманстрацыя ўводнай прэзентацыі.
- Абмеркаванне праблемных пытанняў па тэме праекта:
Якія загадкавыя істоты жылі побач з нашымі продкамі?
Чаму нашы продкі верылі ў герояў міфаў?
Ці ўсе героі міфаў дапамагалі людзям?
- Выбар навучэнцамі тэмы і фарміраванне груп. Метад «Выберы сябра».
Проблемнае пытанне: Якія загадкавыя істоты жылі побач з нашымі продкамі?
Вучэбныя пытанні:
Хто быў героем беларускіх міфаў?
Дзе жылі героі беларускіх міфаў?
Прадукт праектнай дзейнасці: макет «Дзе жылі героі міфа?»
Праблемнае пытанне: Чаму нашы продкі верылі ў герояў міфаў?
Вучэбныя пытанні:
Што ахоўвалі героі беларускіх міфаў?
Якімі ўяўлялі герояў міфаў нашы продкі?
Прадукт праектнай дзейнасці: партрэтная галерэя герояў беларускіх міфаў, пашпарт героя.
Праблемнае пытанне: Ці ўсе героі міфаў дапамагалі людзям?
Вучэбныя пытанні:
Як нашы продкі кантактавалі з героямі міфаў?
Як трэба было сябе паводзіць пры сустрэчы з міфічнымі персанажам?
Прадукт праектнай дзейнасці: інструкцыя «Як сустракацца з…».
- Размеркаванне абавязкаў у групе.
- Выбар даследчых метадаў і форм прадстаўлення вынікаў.«Мазгавы штурм».
- Азнаямленне з правіламі работы ў групе, крытэрыямі ацэнкі, планам работы ў групе.
- Рэкамендацыі па пошуку інфармацыі.
- Абмеркаванне плана работы асобных груп.
- Фармулёўка гіпотэзы і пошук шляхоў рашэння праблемы.
- Пошук інфармацыі.
- Даследчая работа навучэнцаў.
- Кансультатыўная дапамога настаўніка.
- Вуснае самаацэньванне і ўзаемаацэньванне.
- Работы ў групах.
- Вядзенне дзённіка групы.
- Стварэнне прэзентацый па тэме даследавання.
Афармленне вынікаў праекта:
- макет «Дзе жылі героі міфа?»
- партрэтная галерэя герояў беларускіх міфаў, пашпарт героя.
- інструкцыя «Як сустракацца з…».
- Самаацэнка навучэнцаў пры дапамозе ліста ацэньвання.
- Ацэнка ўкладу ў работу групы.
- Віктарына «Што мы ведаем пра герояў беларускіх міфаў?»
- Прэзентацыя вынікаў праекта.
- Ацэнка дзейнасці групы з дапамогай кантрольнага ліста ацэньвання. Узнагароджванне.
Вучням з праблемамі засваення вучэбнага матэрыялу было прапанавана:
1. Удзел у пошуку інфармацыі па канкрэтных пытаннях.
2. Удзел у прадстаўленні вынікаў праекта.
Вучням, для якіх беларуская мова не родная, было прапанавана:
1. Удзел у пошуку інфармацыі па канкрэтных пытаннях.
2. Удзел у прадстаўленні вынікаў праекта.
Адораным дзецям былі прапанаваны наступныя заданні:
1. Выкананне ролі каардынатараў груп.
2. Весці дзённік групы
3. Арганізаваць сумесную работу ў інтэрнэце по стварэнні выніковых прэзентацый.
4. Аказаць дапамогу астатнім вучням у пошуку матэрыялу і выкананню даручэнняў у групе.
5. Падрыхтаваць прадукт праектнай дзейнасці.
6. Падрыхтаваць выступленне групы.
Тэхналогіі – абсталяванне
Камп’ютар(-ы), прынтар, праекцыйная сістэма, сканар
Тэхналогіі – праграмнае абсталяванне
Веб-браўзер, тэкставыя рэдактары, праграмы электроннай пошты, іншыя даведнікі на CD-ROM
Матэрыялы на друкаванай аснове
1. Беларуская міфалогія : энцыклап. даведнік. – Мінск : Беларусь, 2004. – 592 с.
2. Богданович, А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Этнографический очерк / А. Е. Богданович. – [Репринтное изд.]. – Минск : Беларусь, 1995. –186 с.
4. Беларускія народныя прыкметы і павер'і : у 3 кн. / укладальнік У. Васілевіч. – Кн. 1 : Зямля стаіць пасярод свету ... – Мінск, 1996. – 590 с.
5. Герои мифов и легенд Беларуси : иллюстрированная энциклопедия с элементами дополненной реальности / под ред. Г. П. Коршунова. – Минск : Полиграфкомбинат, 2018. – 110 с.
6. Хадасевіч-Лісавая, К. Ключ ад Вялікай Каштоўнасці : кніга-квэст / К. Хадасевіч-Лісавая. – Мінск : Звязда, 2020. – 301 с.
7. Бучынская, Н. Атракцыёны для вадзянікоў: былі і небыліцы пра жыццё надводнае і падводнае / Н. Бучынская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 78 с.
Інтернэт-рэсурсы
https://ru.wikipedia.org/wiki/Белорусская_мифология
https://poshyk.info/mifology-belarus/
https://probelarus.by/blog/tsmok-zyuzya-i-drugie-geroi-belorusskoj-mifologii.html
Іншыя рэсурсы
Рэсурсы школьнай бібліятэкі і медыятэкі.
Экспертная ацэнка настаўнікаў пачатковых класаў, адміністрацыі.
Удзел бацькоў і навучэнцаў іншых класаў.
Праект мяркуе арганізацыю дзейнасці навучэнцаў, накіраваную на вывучэнне фальклорных твораў.
Во время стартовой презентации вы должны:
1. Мотивировать детей на участие в проекте.
Мотивировать можно через следующие приемы:
1) показ иллюстраций мифических существ и вопроса – кто изображен? Что вы знаете о мифических существах, в которые верили наши предки?
2) обсуждение сказки о каком-то «иностранном» мифическом существе (н-р, баба Яга) и вопроса о том, а есть в белорусском фольклоре такие мифические существа?
3) чтение строк Пушкина
У лукоморья дуб зелёный (отрывок из поэмы «Руслан и Людмила»)
У лукоморья дуб зелёный;
Златая цепь на дубе том:
И днём, и ночью кот учёный
Всё ходит по цепи кругом;
Идёт направо — песнь заводит,
Налево — сказку говорит.
Там чудеса: там леший бродит,
Русалка на ветвях сидит;
И вопроса: почему русалка сидит на ветвях? Может быть поэт ошибся?
2. Разбить их на группы (участие добровольное).
Для этого вы знакомите детей с проблемными вопросами (у нас их три) и учебными вопросами, которые к ним относятся, предлагаете выполнить проектную работу (макет, галерея, инструкция – у каждой группы свой продукт). Далее дети сами должны выбрать проблему, которая им интересна.
Вы формируете из желающих группы по 4-6 человек. Дети выбирают локацию (среду обитания мифического существа). Мы их предлагаем строго из списка к проекту.
3. Сделать для родителей учеников, участвующих в проекте буклет о проекте (образец прикрепляю).
Далее вы сопровождаете работу групп детей – консультируете их по поиску информации, созданию продукта.
Работа по проекту завершается итоговой презентацией, на которой дети показывают свои продукты, рассказывают, как они их создавали и чему научились, работая в проекте. Вы проводите итоговую викторину.
В итоге вы сдаете следующие материалы по реализации проекта:
1) стартовую презентацию,
2) буклет для родителей,
3) фото с презентации детьми продуктов проектной деятельности,
4) вопросы итоговой викторины.