Калі ты чытаеш гэты зварот, значыць ты адносішся да людзей, якім неабыякавы роднае слова, беларуская мова і культура.
У дадзеным электронным дапаможніку сабраны матэрыял па тых раздзелах мовазнаўства і літаратурвзнаўства, якія вывучаюцца ў 4- 5 класах. Карыстаючыся ELсшыткам ты зможаш самастойна падрыхтавацца да заняткаў і алімпіяд. Папарацуй з матэрылам сшытка, паразважай над фармулёўкамі заданняў, над тым, як шукаць правільныя адказы. І ніколі не спяшайся здавацца, таму што з табой заўсёды настаўнік онлайн, ён адкажа на пытанні, дасць параду і рэкамендацыі.
Зычу табе шчырых поспехаў!
Правілы работы з электронным сшыткам
Як працаваць з электронным сшыткам?
Для работы Вам неабходна зрабіць наступнае:
Для стварэння свайго сшытка спампуйце сшытак, у якім Вы будзете працаваць: Дакумент: Файл>>>Стварыць копію. Дайце спампаванаму дакументу сваё імя.
Гэта цяпер ваш электронны сшытак, у якім вы будзеце выконваць заданні. Працаваць можна любым колерам, акрамя чырвонага : гэта колер настаўніка.
Настройце гэты дакумент на магчымасць каментарыя і прышліце спасылку на электронную пошту настаўніка, каб ён мог сачыць за хадам вашай работы.