Дадзеная закладка прапануе міні-даследаванні па страчанай спадчыне малой радзімы. Тут вы даведаецеся пра зніклыя храмы, па якіх раней у свеце пазнавалі свіслацкі край. Вашай увазе “Даведнік экскурсійных маршрутаў”, які знаёміць з нашай багатай спадчынай.
Дадзены матэрыял можна выкарыстоўваць у час правядзення ўрокаў беларускай мовы ў 5 класе па тэме “Тыпы маўлення”, у 6 класе па тэмах: “Тэкст і яго асноўныя прыметы”, “Паглыбленне паняцця пра апавяданне, апісанне і разважанне”, “Публіцыстычны стыль, яго жанры, сфера выкарыстання”, “Сачыненне-апавяданне ў мастацкім стылі па апорных словах”, у 7 класе па тэмах: “Тэкст і яго асноўныя прыметы”, “Сачыненне-апісанне вёскі”, у 8 класе па тэмах: “Тэкст і яго асноўныя прыметы”, “Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі (культуры)”, у 9 класе па тэме “Тэкст і яго асноўныя прыметы”, у 10 класе па тэме “Апісанне, апавяданне, разважанне як функцыянальныя тыпы маўлення”; на ўроку беларускай літаратуры ў 5 класе па тэме “Вуснае выказванне “Мой родны кут, як ты мне мілы!””; у пазакласнай дзейнасці па беларускай мове і літаратуры.
Пры састаўленні даведніка выкарыстоўваўся матэрыял вучэбных прадметаў “Геаграфія”, “Гісторыя”, “Інфарматыка”.
Вашай увазе праект Музея пад адкрытым небам “Страчаная спадчына свіслацкага краю”, дзе даследуюцца зніклыя, але незабытыя назвы вёсак і хутароў свіслацкай зямлі, падаюцца звесткі пра славутых землякоў, якія пражывалі на Свіслаччыне ў розныя часы. Тут вы даведаецеся пра памятныя мясціны – аб’екты культурнай спадчыны малой радзімы.
Дадзены матэрыял можна выкарыстоўваць у час правядзення ўрокаў беларускай мовы ў 7 класе па тэме “Сачыненне-апісанне вёскі”, у 5 класе па тэме “Тыпы маўлення”, у 8 класе па тэме “Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі (культуры)”, а таксама ў пазакласнай працы па беларускай мове і літаратуры, на ўроках гісторыі, мастацтва і ў даследчай дзейнасці.
Матэрыял па страчаных помніках Свіслацкага краю
Касцёл Анёла-Ахоўніка
Царква Прасвятой Багародзіцы
Сінагога ў Поразава
Касцёл Святой Троіцы
Касцёл Яна Хрысціцеля пры кляштары францысканцаў
Буклет "Духоўная спадчына свіслацкай зямлі"
З вопыту работы
Работа «Духоўная спадчына свіслацкай зямлі» была прадстаўлена на конкурс “Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце музейнай дзейнасці” у намінацыі “Крыніцы духоўнасці”
Матэрыял быў прадстаўлены для ўдзелу ў экскурсійна-пазнавальным конкурсе з элементамі пачатковай тэхнічнай творчасці "З міру па нітцы"
Даведнік "Вандроўка па Свіслаччыне"
Панарама страчаных храмаў Свіслацкай зямлі