23 лютага ў школьным "Музеі Працы" адбылося мерапрыемства "Падарожжа ў сялянскую хату". Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6-8 класаў. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць вучняў з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце. Прайшло мерапрыемства ў выглядзе тэатралізацыі.