Першае ўпамінанне пра вёску Бародзічы адносіцца да сярэдзіны 17 стагоддзя. Доўгі час (да пачатку ХХ ст.) у Бародзічах не было сваёй школы, і дзеці вымушаны былі наведваць школу ў Зэльве. У пачатку 20-га стагоддзя з-за адсутнасці месц у Зэльвенскай школе ім было адмоўлена. Тады ў вёсцы ствараецца царкоўна-прыхадская школа, у якой у 1906 годзе вучылася 25 дзяцей, што складала толькі 10% ад усіх дзяцей вёскі. Але асобнага будынка школа не мела. Дзеці вучыліся ў большых па памерах сялянскіх хатах.
У 1913 годзе жыхары Бародзіч звярнуліся да царскага ўрада Расіі з хадатайніцтвам аб адкрыцці ў вёсцы двухкласнага народнага вучылішча, просячы забяспечыць школу зямельным участкам для будаўніцтва. Аднак станоўчага адказу не атрымалі. Таму дзяцей прыйшлося зноў размяшчаць па сялянскіх хатах. Праз год просьба была паўторана, але ўсё засталося па-ранейшаму.
З 1913 па 1941 год у вёсцы дзейнічала толькі пачатковая школа. Не ўсе дзеці мелі магчымасць вучыцца. Толькі частка дзяцей вёскі навучалася ў прыватных арэндаваных дамах.
Незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны жыхары вёскі вырашылі пабудаваць новую школу. На пустым месцы, дзе не было ніякіх хатаў, на ўзгорку, выбралі месца для школы, навазілі дрэва і пачалі будаваць. Зрабілі толькі зруб да даху з новага дрэва. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, вёску акупіравалі нямецка-фашысцкія захопнікі. Работы па будаўніцтву школы спыніліся. А фашысты разабралі зруб, дрэва вывезлі ў Зэльву і пабудавалі там канюшню. На месцы будоўлі застаўся толькі фундамент.
Пасля заканчэння вайны школу пачалі адбудоўваць на тым жа месцы. У 1949 годзе з Дзярэчына (там разабралі памяшканне) будаўнічы матэрыял прывезлі коньмі і на тым жа фундаменце пачалі будаваць школу. У вёсцы з 1945 па 1952 год (у час будаўніцтва новай школы) дзейнічала пачатковая школа. У 1945 годзе дырэктарам яе быў Пятніцкі Іван Адамавіч, які працаваў да 1951 г.
Будавалася школа да 1952 года. Спачатку гэта была сямігодка. Першым дырэктарам сямігодкі быў Насовіч Міхаіл Міхайлавіч, які працаваў з 1952 да 1955 года. З 1955 па 1957 год дырэктарам школы з’яўляўся Галубовіч, які выкладаў біялогію.
З 1957/1958 навучальнага года дырэктарам школы быў прызначаны Глушцоў Ілья Ісакавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.Узнагароджаны ардэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэнам Красной Звезды, медалямі “За боевые заслуги”, “За оборону Кавказа”, “За взятие Кенигсберга”, “За взятие Берлина”, “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.”. У 1968 г. Ілье Ісакавічу прысвоена званне “Заслуженный учитель БССР”.
Глушцоў І. І. з вучнямі і калегамі
Дзяцей было многа, школа працавала ў дзве змены. Было 8 класных пакояў, у лік якіх уваходзілі малая актавая зала і калідор. Каля школы было пабудавана драўлянае памяшканне для гаспадарчых прыладаў працы і школьная сталовая. У 1957 годзе школу ашалявалі і зрабілі капітальны рамонт (зрабілі новыя вокны, печкі, цэментныя палы пакрылі кастраплітой).
У 1957 годзе быў пасаджаны школьны сад, насупраць школы пасадзілі парк, прысвечаны 50-годдзю ўтварэння СССР. Школа была абгароджана драўляным плотам.
У 1971 годзе Глушцоў Ілья Ісакавіч памёр. У 1972 годзе дырэктарам Бародзіцкай васьмігадовай школы быў назначаны Галавач Аляксандр Аляксандравіч, выдатнік адукацыі СССР.
Многа зроблена ім па ўмацаванні матэрыяльнай базы школы: пабудаваны спартыўная зала, майстэрня, піянерскі пакой, цяпліца, стадыён, спартыўны гарадок. Школу абклалі цэглаю, пакрылі шыферам. Да 1974 года школа працавала ў дзве змены. Працавалі тры групы падоўжанага дня.
Школа працавала па кабінетнай сістэме. Метадычны і навучальныя кабінеты па насычанасці, сістэматызацыі матэрыялаў лічыліся лепшымі ў раёне.
Галавач А. А. з настаўнікам фізкультуры Арапіновічам С. С.
У 1989 г. Бародзіцкую васьмігадовую школу ўзначаліла Валадзько Ірына Сыктусаўна.
Была наладжана цесная сувязь паміж школай і калгасам імя Леніна. Дзякуючы гэтаму, ўмацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база школы. Адкрыты камп’ютарны кабінет. Многа зроблена для паляпшэння эстэтычнага выгляду школы.
За гады існавання вучнёўскі і педагагічны калектыў школы шматразова ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі і прызамі.
Валадзько І. С. з вучнямі 1 класа (1990 г.)
Узнагароды за дасягненні
У 1990 годзе Бародзіцкая васьмігадовая школа была перайменавана ў Бародзіцкую няпоўную сярэднюю школу.
У 2004 годзе перайменавана ў Бародзіцкую базавую школу.
З 1 верасня 2006 года Бародзіцкая базавая школа аб’яднана з Бародзіцкім дзіцячым садам, насіла назву Бародзіцкі дзяржаўны яслі-сад – агульнаадукацыйная базавая школа.
З 1 верасня 2007 года Бародзіцкі дзяржаўны яслі-сад – агульнаадукацыйная базавая школа рэарганізавана ў ДУА “Бародзіцкі дзіцячы сад – пачатковая агульнаадукацыйная школа”.
З 01.09.2008 г. ДУА “Бародзіцкі дзіцячы сад – пачатковая агульнаадукацыйная школа” перайменавана ў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад – пачатковая агульнаадукацыйная школа”.
З 01.09.2011 г. ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад – пачатковая агульнаадукацыйная школа” перайменавана ў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Бародзіцкі дзіцячы сад – пачатковая школа”. Пад такой назвай установа працуе і цяпер. Дырэктарам установы з 1 кастрычніка 2020 г. з’яўляецца Бутакова Т. А.
Гэта цудоўная школа-сад з басейнам. Зараз у школе навучаецца 32 вучні пачатковых класаў і выхоўваецца 28 дашкольнікаў.
Бутакова Т.А.
1915г. - 1971г.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Дырэктарам Бородичской школы працаваў з 1957г. па 1971г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём "За баявыя заслугі", медалём "За абарону Каўказа", медалём "За ўзяцце Кенігсберга", медалём "За ўзяцце Берліна", медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."
У 1968 г. прысвоена званне "Заслужаны настаўнік БССР".
1929г. - 2001г.
Дырэктарам Бародзіцкай школы працаваў з 1972 г. па 1989г.
Выдатнік асветы СССР. Выдатнік народнай асветы. Узнагароджаны шматлікімі граматамі.
Нарадзілася 28.12.1960 г.
Дырэктарам Бародзіцкай школы, ДУА «УПК Бародзіцкі дз/с-ПШ» працавала з 1989 года па 2020 г.
Узнагароджана Граматамі Міністэрства адукацыі РБ (2010г., 2019г.) шматлікімі граматамі РАНА, Гродзенскага АБЛАНА (2000г., 2002г., 2003 г., 2004 г.).
01.07.1947г. - 24.11.2019г.
Ўзначальвала Бародзіцкі дзіцячы сад "Каласок" з 1987г. па 1997 г.
У 1991 г. дзіцячы сад "Каласок" в. Бародзічы стаў удзельнікам Усесаюзнай выставы дасягненняў народнай гаспадаркі, а яго загадчыца ўдастоена сярэбранага медаля ВДНГ. Ўзнагароджана шматлікімі граматамі, 1994г.- знак "Выдатнік асветы".
19.12.1918г. - 11.03.2006 г.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік блакады Ленінграда.
Працаваў настаўнікам пачатковых класаў з 1952 г. па 1974г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём "За баявыя заслугі", медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг." шматлікімі медалямі, медалём "У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга"
10.06.1921г. - 25.04.2006 г.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры з 1952 г. у 1971г. Ўзнагароджана шматлікімі граматамі.
28.04.1926 г. - 17.08.2013 г.
Працавала настаўнікам пачатковых класаў з 1956 г. па 1977г.
Ўзнагароджана медалём "Ветэран працы», граматамі РАНА
Нарадзілася 20.01.1958г.
Працавала ў перыяд з 1983 г. па 2018 г. (настаўнік замежнай мовы, намеснік дырэктара ўстановы)
Узнагароджана граматай Гродзенскага абласнога аддзела адукацыі (1991г.)
Нарадзілася 16.08.1958 г.
Працавала настаўнікам пачатковых класаў з 1979г. па 2017 г., выхавальнікам ГПД з 1917г. па 2019 г., с 2019 па 2020 працэнта - намеснікам дырэктара ўстановы па вучэбнай рабоце.
Ганаровая Грамата Аддзела народнай адукацыі Зэльвенскага райвыканкама (1980г.), Ганаровая Грамата Аддзела народнай адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (1981 г.), ганаровая Грамата Міністэрства народнай адукацыі (1991г.), Ганаровая грамата Гродзенскага абласнога Беларускага Прафесійнага Саюза работнікаў адукацыі і навукі, ганаровая Грамата Упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама (2011г.), Ганаровы знак "Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва" (1980 г.)
Нарадзілася 07.01.1936 г.
Працавала настаўнікам пачатковых класаў з 1964 г. па 1993г.
Узнагароджана граматай Міністэрства асветы БССР, граматамі РАНА, АБЛАНА, Граматай ЦК ВЛКСМ.
Нарадзілася ў 1935 г.
Працавала настаўнікам матэматыкі з 1960 г. па 1999 г.
Грамата Гродзенскага АБЛАНА, граматы РАНА
22.01.1935г. - 02.02.2019г.
Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры з 1971г. да 1992 г.
Грамата Міністэрства асветы БССР, граматы РАНА, АБЛАНА.
Нарадзілася 18.07.1932 г.
Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры з 1970 г. па 1998 г.
Грамата Вярхоўнага Савета БССР, грамата Міністэрства асветы БССР, значок «Выдатнік асветы БССР», граматы РАНА
Нарадзілася ў 1955 г.
Працавала настаўнікам рускай мовы з 1977г. па 2006г.
Грамата Гродзенскага абласнога ўпраўлення адукацыі (2004г.), Граматы РАНА.