Б
Будаўнік
Усё дазвання людзям аддаваць – //Такое іх нязменнае прызванне (“ І дом здаецца новаю планетай…”) [1, с.134]
Бульба
Так ужо спрадвеку павялося://Лепей нашай бульбы беларускай//Анідзе на свеце не было! (“Бульба ў кажушку”) [1, с.70]
Ж
Жыццё
Колькі трэба нам часу, //Колькі сіл і жаданняў,//Колькі веры нязгаснай//І якога змагання,//Каб жыццё на планеце//Для жыцця існавала! (“Апельсіны”) [1, с.146]
К
Краса
Я – за красу і душы, і адзення,//Толькі не слепа за модай ісці.//Хай парыкі застануцца на сцэне,//Будзьце самімі сабою ў жыцці! (“Самае светлае”) [2, с.15]
Красавік
Закруціў красавік!//Ён – падманшчык вядомы,//Ён пачуцці і даты//Заўжды пераблытаць гатоў! (“Мілы мой! Выбачай…”) [1, с.94]
Л
Лекі
Самыя лепшыя лекі//Ад болю, ад лютай хваробы –//Гай, сенажаці, і рэкі,//І лівень сярэбраны, добры. (“Самыя лепшыя лекі…”) [1, с.157]
Любоў
Не думайце, што час кіруе намі//І пачуццё змяняецца ў людзей.//Не верце датам! Не, любоў з гадамі//У сэрцы разгараецца ярчэй. (“Не думайце”) [1, с.117]
М
Маладосць
Доўга будзе маладой жанчына://Толькі закаханымі вачыма//Трэба на яе глядзець! (“Кажуць, што для доўгай маладосці…”) [1, с.168]
Зноў жыццё ідзе да чалавека,//І нябыту не было нібыта!//Ці не лепей найсучасных лекаў//Промні маладосці незабытай? (“Я – Зямля!”) [2, с.22]
Я ж па-ранейшаму думаю, веру:// Самае лепшае – быць маладой! (“Самае светлае”) [2, с.15]
Маці
Адна ёсць Маці,//Як адна Радзіма! (“Маці”) [1, с.104]
Месяц
Кожны чым-небудзь нагадвае//Месяц свайго нараджэння… (“Месяц твайго нараджэння”) [1, с.67]
Музыка
Вось якая добрая//Сіла ёсць у музыцы!//Музыка, ты – шчодрая//Радасці саюзніца! (“Як перкладаецца музыка”/ “Узбекскія матывы”) [1, с.82]
Калі ўласнае гора цябе//На хаду падкасіла, -//Дасць адвагу табе ў барацьбе//Гэтай музыкі сіла. (“Апасіяната”) [1, с.99]
Н
Ноч
Чуеце, //Усё на свеце адбываецца гэтай ноччу! (“Накцюрн”) [1, с.143]
П
Паэт і паэзія
Выпадае паэту ў пошуках трапнае рыфмы,//Як падводніку ў моры,//Натрапіць на вострыя рыфы.//Хай здаецца камусьці паэзія быстрай гарэзай!//Апякаеш ты сэрца аб сонца, мароз і жалеза. (“Свайго лепшага верша”) [1, с.122]
У век наш атамны, ракетны//Яшчэ на свеце ёсць любоў.//Яна чакае ад паэтаў//Нясцёртых, першародных слоў. (“Самым маладым”) [1, с.35]
Як разведчыку нетраў //Нельга жыць без неба,//Як астранаўту-рамантыку//Нельга жыць без зямлі, -//Так немагчыма паэту//Жыць без жыцця народа://Гэта – і сэрца, і розум,//Неба тваё і зямля! (“Сумна было б на свеце…”) [1, с.66]
Позірк
Сутрэнецца вам часам чалавек://І хмурны, і зусім ён нечароўны,//А вас сагрэе позіркам раптоўна,//Калі праменні бліснуць з-пад павек. (“Даўно на поўдзень лета адплыло…”) [1, с.109]
Праца
Дажывём//Да лепшай часіны, да светлых палацаў – //Багацце ў жыцці не даецца без працы! (“Дарога ў будучыню”) [1, с.33]
Каму здаецца лёгкім шчасце,//Хто хоча трутнем быць – //Таму ў маім рабочым Мінску//Няма чаго рабіць. (“Ты бачыў Мінск, калі дыміўся…”) [1, с.52-53]
Прыгажосць
Амаль у кожным чалавекау ёсць//Схаваная ад вока прыгажосць.//Ты разгадай яе і зразумей – //І станеш ты намнога багацей. (“Прыгажосць”) [1, с.167]
Р
Радасць
Сумна было б на свеце//Без высокага неба,//Музыкі, і паэзіі,//І хараства карцін!//Пэўна, аглухлі б вушы//І скамянелі сэрцы,//Не навучыліся б людзі//Радавацца жыццю. (“Сумна было б на свеце…”) [1, с.66]
С
Святы
Толькі вастрэй адчуваюцца ў святы//І перамогі, і горкія страты. (“Дзе вы цяпер, мае хлопцы мілыя?”) [1, с.132]
Словы
А ёсць раўнадушнае//Слова “нічога” – //Хоць тлее, а мае //Чамусьці правы! (“Ёсць розныя словы…”) [1, с.61]
Сціпласць
І гэта – сціплае – мілей//За ўсе багацці ў свеце. (“Маладажоны”) [1, с.50]
Ю
Юнацтва
Самае светлае – гэта юнацтва://Сонцу не трэба ніякіх прыкрас! (“Самае светлае”) [1, с.15]
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Агняцвет Э. Выбраны творы ў 2-х тамах. Том 1. Вершы і паэмы. Мн., “Маст.літ.”, 1976 – 322 с.
2. Агняцвет Э. Выбраны творы ў 2-х тамах. Том 1. Вершы і паэмы. Мн., “Маст.літ.”, 1976 – 288 с.
Над сайтам працавалі:
Шакаль Вікторыя, вучаніца 9 класа гімназіі г.Дзяржынска
Мінько Кацярына Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі г.Дзяржынска